Нівы (Гомельская вобласьць)
Ні́вы[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Салонскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 787 чал. (2004). Знаходзіцца за 14 км на поўдзень ад места Жлобін, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Мормаль (лінія Жлобін — Каленкавічы), за 97 км ад Гомелю.
Нівы | |
Першыя згадкі: | XIX ст. |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жлобінскі |
Сельсавет: | Салонскі |
Насельніцтва: | 787 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°48′34.6″ пн. ш. 29°56′58.5″ у. д. / 52.809611° пн. ш. 29.949583° у. д.Каардынаты: 52°48′34.6″ пн. ш. 29°56′58.5″ у. д. / 52.809611° пн. ш. 29.949583° у. д. |
Нівы на мапе Беларусі Нівы |
Аколеная мэліярацыйнымі каналамі.
Гісторыя
рэдагавацьПаводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губэрні. Паводле рэвізіі 1858 году валоданьне князя Л. М. Галіцына. З 1880 году дзейнічала хлебазапасная крама. Паводле перапісу 1897 году знаходзіліся школа граматы, хлебазапасная крама, круподрабільня, вятрак.
У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная ніва». У часе нямецка-савецкай вайны ў чэрвені 1943 году акупанты спалілі 100 двароў і забілі 40 жыхароў. Вызвалена 26 чэрвеня 1944 году. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінуў 81 жыхар, у памяць пра загінулых у 1979 годзе быў усталяваны абэліск. Паводле перапісу 1959 году цэнтар калгасу «Ніва». Працуюць дзевяцігадовая школа, Дом культуры, бібліятэка, школа-сад, крама, аддзяленьне сувязі, амбуляторыя, дзіцячыя ясьлі-сад.
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1858 — 34 двары, 216 жыхароў; 1897 — 62 двары, 476 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1925 — 149 двароў; 1940 — 106 двароў, 483 жыхары; 1959 — 871 жыхар (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 309 гаспадарак, 787 жыхароў[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.