Азаркі-Дворышча
Аза́ркі-Дво́рышча[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавету.
Азаркі-Дворышча | |
трансьліт. Azarki-Dvoryšča | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Мядзельскі |
Насельніцтва: | 23 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222397 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°50′10.00″ пн. ш. 26°59′26.02″ у. д. / 54.8361111° пн. ш. 26.9905611° у. д.Каардынаты: 54°50′10.00″ пн. ш. 26°59′26.02″ у. д. / 54.8361111° пн. ш. 26.9905611° у. д. |
± Азаркі-Дворышча |
Гісторыя
рэдагаваць- 1770 год — зьяўляліся вёскай Мядзельскага староства Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. Вёска налічвала 9 сем’яў.
- 1868 год — зьяўляліся вёскай у Мядзельскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Вёска налічвала 7 двароў і 67 жыхароў.
- 1904 год — вёска налічвала 136 жыхароў.
- 1907 год — у складзе вёскі 21 двароў, 137 жыхароў.
- 1921 год — знаходзіцца ў складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага павету (з 1925 году — Пастаўскага) Віленскага ваяводзтва. Вёска налічвала 22 двары і 138 жыхароў.
- 12 кастрычніка 1940 году вёска ўвайшла ў склад Лук’янавіцкага сельсавету Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай).
- 1948 год — створаны калгас «4-я Пяцігодка». У вёсцы адчыненая крама.
- 1950 год — вёска атрымлівае статус цэнтру ўзбуйненага калгасу «Чырвоны сьцяг». У склад калгасу ўваходзілі вёскі Азаркі Старыя, Азаркі-Дворышча, Азаркі-Пудавінка.
- З 16 ліпеня 1954 году і з 25 студзеня 1996 году знаходзілася ў складзе Мядзельскага сельсавету, з 17 лістапада 1959 году — у складзе гарпассавету Мядзельскага раёну.
- З 1954 году вёска ўваходзіць у склад калгасу «Пераможца» з цэнтрам у вёсцы Лук’янавічы.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 23 чалавекі
- 1999 год — 44 чалавекі
- 1 студзеня 1997 году — 19 двароў, 31 жыхар
Інфраструктура
рэдагавацьУ вёсцы знаходзіліся жывёлагадоўчая фэрма і крама.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 337
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.