Востраў Зьмяіны (па-ўкраінску: Острів Зміїний, па-румынску: Insula Șerpilor, па-старажытнагрэцку: Λευκός, па-грэцку: Φίδονισι, па-турэцку: Yilan Adası)  — востраў у Чорным моры, належыць Украіне і вызначае яе тэрытарыяльныя воды.

Зьмяіны
Скалы на востраве
Скалы на востраве
Плошча 0,17 км²
Найвышэйшы пункт 41 м
Краіна Украіна
Вобласьць Адэская вобласьць
Насельніцтва (2012) 30
Каардынаты 45°15′18″ пн. ш. 30°12′15″ у. д. / 45.255° пн. ш. 30.20417° у. д. / 45.255; 30.20417Каардынаты: 45°15′18″ пн. ш. 30°12′15″ у. д. / 45.255° пн. ш. 30.20417° у. д. / 45.255; 30.20417
Зьмяіны на мапе Ўкраіны
Зьмяіны
Зьмяіны
Зьмяіны

Жылыя комплексы на востраве ўтвараюць пасёлак Белае Кілійскага раёну Адэскай вобласьці[1].

Разьмежаваньне выключных (марскіх) эканамічных зон і кантынэнтальнага шэльфу Ўкраіны й Румыніі вакол выспы вызначанае рашэньнем Міжнароднага Суда ў Гаазе 3 лютага 2009 году.

Геаграфія

рэдагаваць

Разьмяшчэньне

рэдагаваць

Востраў Зьмяіны разьмешчаны ў паўночна-заходняй частцы Чорнага мора, прыблізна за 37.5 кілямэтры ад ўзьбярэжжа на ўсход ад дэльты Дуная.

Мае крыжападобную форму, у даўжыню па крайніх пунктах 615 і шырынёй 560 мэтраў, плошча — 20,5 га.

Найбліжэйшыя населеныя пункты Ўкраіны — порт Усьць-Дунайскі і горад Вілкава.

Найбліжэйшы населены пункт Румыніі — горад Суліна.

Рэльеф і геалягічная будова

рэдагаваць
 
Скалістыя берагі

Востраў мае мацерыковае паходжаньне. Сфарміраваўся ў выніку апусканьня шэльфу чарнаморскай западзіны праз тэктанічныя працэсы і падвышэньня ўзроўню сусьветнага акіяна. Складзены крышталічнымі пародамі. Берагі абрывістыя. На востраве 4 пляжы. Найбольшая вышыня — 41,3 м.

У цэнтры выспы плоскае плято, у паўночна-заходніх і паўднёва-ўсходніх канцах бераг ўяўляе сабой маленькія паўвыспы, на паўночным ўсходзе вылучаецца большая паўвыспа. Гэта адзінае тэктанічнае ўзьняцьце на вялікім (64 000 км2) паўночна-заходнім шэльфе Чорнага мора.

Зьмяіны вылучаецца ўнікальным геаграфічным становішчам. Ён складзены з асадкавых парод, якія чаргуюцца з кварцытавымі пяшчанікамі, кварцавымі канглямэратамі, стракатымі каляровымі адкладамі. На востраве маюцца расколіны й гроты, якія йдуць ад мора ў глыб мацерыковай скалы, але гэта натуральныя разломы, абумоўленыя заляганьнем парод.

Глыбіня мора каля берага, як правіла, нізкая: на поўначы — гэта 5-6 м, 13-23 м на поўдні, на ўсходзе 9-19 м і 10-16 м на захадзе.

Клімат Зьмяінага ўмераны, стэпавы — з частымі ветрамі, зьменамі надвор’я і высокай вільготнасьцю паветра. Сярэдняя тэмпэратура зімы вагаецца ад 0 да 2°С, улетку — ад 19 да 24°С. Абсалютны максымум тэмпэратуры +40°С, абсалютны мінімум −30°С. Сярэднегадавая сума ападкаў каля 300 мм. Панавальнымі напрамкамі ветру і хваляў зьяўляецца заходні і паўночна-заходні.

На параўнальна тонкім пласьце глебы выспы распаўсюджаныя стэпавыя травы. Там адсутнічае натуральная драўняная расьліннасьць, хоць вядуцца спробы вырасьціць дрэвы, але гэтаму перашкаджаюць моцныя вятры.

Востраў Зьмяіны выкарыстоўваецца пералётнымі птушкамі для адпачынку пры сэзонных міграцыях. У вясновы пэрыяд на востраве назіраецца да 200 відаў мігруючых птушак, 28 зь якіх занесеныя ў Чырвоную кнігу. Увосень — 156 відаў, 37 зь іх чырвонакніжныя. У асобныя гады на востраве адпачывае да 45% відаў арнітафаўны краінаў СНД.

Таксама на востраў з вусьця Дуная марской плыньню час ад часу заносіць вадзяных вужоў, ад якіх востраў і атрымаў сваю сучасную назву.

У прылеглых да выспы водах зарэгістравана 58 відаў рыб (зь якіх 12 відаў «чырвонакніжныя»), 3 віды дэльфінаў і 6 відаў крабаў, зь якіх 4 таксама занесеныя ў Чырвоную кнігу Ўкраіны. А таксама па меншай меры, 13 відаў рэдкіх расьлінаў.

Цяпер, акрамя сабак і катоў, на Зьмяіным зарэгістравана 4 віды млекакормячых. Гэта пацукі, два віды кажаноў, мыш хатняя.

Экалягічны стан

рэдагаваць

Востраў Зьмяіны зьяўляецца найаддаленейшым і, імаверна, найчысьцейшым кутком украінскай зямлі. Указам прэзыдэнта Ўкраіны ад 9 сьнежня 1998 г. № 1341/98 «Аб тэрыторыях і аб’ектах прыродна-запаведнага фонду агульнадзяржаўнага значэньня» створаны агульназаалягічны заказьнік агульнадзяржаўнага значэньня «Востраў Зьмяіны», у склад якога ўключана экалягічна каштоўная частка выспы з прылеглай 500-мэтровай акваторыяй Чорнага мора агульнай плошчай 232 га.

Загадам Міністэрства прыроды Ўкраіны ад 27 студзеня 2005 г. № 54 зацьверджана Палажэньне аб агульназаалягічным заказьніку агульнадзяржаўнага значэньня «Востраў Змяіны».

Гісторыя

рэдагаваць
 
Востраў Зьмяіны ў 1896 годзе

Паводле старажытнагрэцкай легенды, востраў падняла з мора багіня Тэтыда для свайго сына Ахіла. Першыя згадкі пра востраў зьявілася ў пісьмовых крыніцах канца VII стагодзьдзя да н. э., там ён называўся Леўке (Белы).

Зьмяіны меў вельмі важнае значэньне ў гады вялікай грэцкай калянізацыі Паўночнага Прычарнамор’я 8-6 стагодзьдзяў да н. э. Сюды прычальвалі іх караблі; мараплаўцы, гандляры, ваенныя маракі наведваліся ў храм Ахіла-Пантарха, які лічыўся ўладаром і заступнікам Чорнага мора, пакланяліся Ахілесу й прыносілі ахвяры. Востраў быў адным са шматлікіх сакральных элемэнтаў культуры старажытных грэкаў.

Руіны храма (квадратнае збудаваньне з бокам прыкладна 30 мэтраў) былі выяўленыя і апісаныя ў 1823 годзе, а ў 1837—1843 гг. значная колькасьць будаўнічых матэрыялаў з гэтых руін выкарыстоўвалі для будаўніцтва на востраве маяка.

Востраў згадваецца ў запісах Авідыя, Страбона і Герадота.

З I ст. да н. э. да 456 году востраў быў у складзе Рымскай імпэрыі, з 456 г. — Бізантыйскай імпэрыі.

З 15 стагодзьдзя востраў належаў Асманскай імпэрыі.

Пасьля заканчэньня расейска-турэцкай вайны 1787—1791 гадоў, згодна зь Яскім пагадненьнем, востраў Зьмяіны адышоў да Расейскай імпэрыі.

У ваколіцах Зьмяінага працавала расейская гідраграфічная экспэдыцыя лейтэнанта Будзішчава. У 1823 годзе картограф капітан-лейтэнант Н. Крыцкі склаў першую карту выспы.

Пасьля паразы Расеі ў Крымскай вайне 1853—1856 гг. востраў адышоў да Румыніі. На ім разьмясьцілі дысцыплінарны батальён румынскай арміі, дысьлякаваны там на працягу 90 гадоў. У прыватнасьці, у 1938 годзе на востраве пасадзілі кіраўнікоў забароненай румынскім урадам «Жалезнай Гвардыі»[2].

Падчас Другой сусьветнай вайны ў красавіку 1944 году на востраў высадзіўся савецкі дэсант, і гарнізон капітуляваў бяз бою.

Згодна з дыпляматычным пратаколам, падпісаным Мікалаем Шутовым (ад СССР) і Эдуардам Мезынчэску (ад Румыніі), востраў Зьмяіны з 12 гадзін 23 траўня 1948 году перайшоў у склад СССР.

З 1956 году на востраве была дысьлякаваная савецкая радыёлякацыйная рота СПА, а таксама памежная застава скарочанага складу.

Дзяржаўную мяжу паміж СССР і Румыніяй афіцыйна вызначылі ў лютым 1961 году, а падзел выключных эканамічных зон і кантынэнтальнага шэльфу так і застаўся нявызначаным да моманту падзеньня СССР. Пры гэтым СССР адзначаў, што даўжыня берагавой паласы савецкага ўзьбярэжжа ў гэтым раёне ў пяць разоў перавышае даўжыню румынскага берага, і адпаведна прэтэндаваў на спрэчную акваторыю, а румынскі бок прапаноўваў правесьці лінію разьмежаваньня па геаграфічнай паралелі і далей — па сярэдняй лініі, праведзенай паміж Крымам і ўзьбярэжжам Румыніі.

2 чэрвеня 1997 году Ўкраіна і Румынія падпісалі базавую дамову, пацьведзіўшы непарушнасьць былых межаў па стане на 1961 год. Такім чынам фактычна прызнаныя правы Ўкраіны на востраў Зьмяіны.

Увечары 24 лютага 2022 году ў час уварваньня Расеі ва Ўкраіну расейскія вайскоўцы атакавалі востраў. Яго абаронцы здавацца не зьбіраліся. Пасьля гэтага з крэйсэра «Масква» і патрульнага карабля «Васіль Быкаў» пачаўся абстрэл..

Паходжаньне назвы й іншыя назвы выспы

рэдагаваць

Старажытныя грэкі называлі яго «Востраў Ахіла», праз тое, што там быў разьмешчаны храм Ахіла і пахаваны сам Ахіл. Іншае старажытнагрэцкае назва выспы — Λευκός (Leuce Island; грэч. «Белы Востраў»). «Белым» называлі востраў таксама рымляне — лац. Alba.

Іншыя назвы (у прыватнасьці, сучасная ўкраінская назва «Зьмяіны») зьвязаны з тым, што на востраве вадзілася шмат зьмей (вужоў), якія прыплывалі сюды з вусьця Дуная (на драўняных галінах) і жылі тут у вялікай колькасьці яшчэ ў XIX стагодзьдзі (рум. Insula Şerpilor, тур. Yılan Adası).

У часы Асманскай імпэрыі востраў называлі па-навагрэцку «Фіданісі» (грэч.: Φίδονισι) (таксама «зьмяіны»). Ён даў назву марской бітве пры Фідонісы, якая ішла ля берагоў выспы ў канцы 18 стагодзьдзя.

  1. ^ Зміїний (острів)
  2. ^ Справа 28.04.1938 // электронны часопіс Збруч.