Адрыян Картон дэ Віярт

Сэр Адрыя́н Карто́н дэ Вія́рт (5 траўня 1880, Брусэль — 5 чэрвеня 1963) — брытанскі вайсковец, генэрал-лейтэнант, арыстакрат з багатай шляхетнай сям’і (ірляндзкія і бэльгійскія карані), зьвязаны зь Беларусьсю.

Адрыян Картон дэ Віярт
Adrian Carton de Wiart
5 траўня 1880 — 5 чэрвеня 1963
Месца нараджэньня Брусэль
Месца сьмерці
Прыналежнасьць Вялікабрытанія

Біяграфія

рэдагаваць

Удзельнічаў у ваенных апэрацыях, што праводзіліся брытанцамі ў 1898 годзе ў Самалі, дзе страціў вока, і ў Паўднёвай Афрыцы, дзе быў паранены ў лёгкае.

Прымаў удзел у бітвах Першай сусьветнай вайны: на Соме (стрэл у галаву і ногі), у Пашэндэйле (стрэл у сьцягно), Камбрэ (паранены ў нагу) і на Іпры, дзе ён страціў руку. У лютым 1919 году ўваходзіў у склад місіі саюзьнікаў ва Ўсходняй Галіцыі, і неўзабаве стаў кіраўніком брытанскай ваеннай місіі ў Варшаве, дзе служыў падчас польска-бальшавіцкай вайны. Быў сувязным зьвяном паміж брытанскім ваенным міністэрствам і польскім кіраўніцтвам. Дапамагаў перавозцы зброі з Вугоршчыны ў Польшчу. Беспасьпяхова спрабаваў пераканаць брытанскіх вайскоўцаў, аб дапамозе польскаму боку. Высока цаніў моц Чырвонай Арміі. Пасьля вайны заставаўся ў Польшчы да 1924 году ў якасьці кіраўніка вайсковай місіі.

Пасьля жыў у міжваеннай Польшчы на Палесьсі на рацэ Льве ў маёнтку Прастыню, які яму падарыў Караль Радзівіл[1]. Быў рэзыдэнтам брытанскай выведкі ў Польшчы.

Улетку 1939 году прызваны на сапраўдную службу ў якасьці кіраўніка ваеннай місіі ў Польшчы. Па выбуху вайны зьехаў у Румынію. Адтуль каб пазьбегнуць інтэрнаваньня зьехаў з фальшывым пашпартам. Прымаў удзел у ваенных кампаніях Другой сусьветнай, у тым ліку ў Нарвэгіі. У пустэльный кампаніі, быў узяты ў палон італьянцамі, адкуль зьбег. Пазьней быў прадстаўніком Чэрчыля з генэралісімусам Чан Кайшы.

  1. ^ «Piszrz dla doroslych» Grzegorz Eberhardt,Wroslaw «Lena» ISBN 978-83-919164-3-8