Адам Канарскі (па-польску: Adam Konarski) гербу «Абданк» (1526 — 2 сьнежня 1574, Цёнжэнь) — біскуп познанскі і дыплямат, амбасадар Рэчы Паспалітай у Каралеўстве Францыі (1573)[1], пробашч познанскай катэдральнай капітулы (1552—1562)[2].

Адам Канарскі
Adam Konarski
Магіла Адама Канарскага ў познанскай катэдры
Біскуп познанскі
1562 — 1574

Дзейнасьцькаталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп
Нарадзіўся1526
Памёр2 сьнежня 1574
Цёнжэнь
Пахаваны
Прыняцьце сьвятога сану1551
Прыцяцьце манаства1551
Япіскапская хіратонія1562

Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Бацькі — ваявода каліскі Ежы Канарскі і Агнешка з Кабылінскіх. Навучаўся ў Акадэміі Любранскага, пасьля ў Франкфурце-на-Одры, з 1542 у Вітэнбэргу, пазьней у Падуі, адкуль вярнуўся на радзіму ў 1547 року.

У 1548 року прыняты на каралеўскі двор сакратаром, а з 1551 таксама падкаморы познанскі. У тым самым року адмовіўся ад пасады падкаморага, атрымаўшы познанскую парафію. У 1552—1554 з дыпляматычнай місіяй у Рыме на загад Жыгімонта Аўгуста. Па вяртаньне атрымаў пасаду каноніка кракаўскага і схалястыка лэнчыцкага. У 1560 року ізноў накіраваны ў Рым. У 1562 року за заслугі перад каралём атрымаў біскупскую пасаду ў Познані, якую заняў па вяртаньні ў Польшчу ў 1564 року.


У 1566—1567 выехаў у Падую. На сойме ў 1569 року дамагаўся далучэньня Кіеўскага ваяводзтва да Кароны. Быў адным з падпісантаў Люблінскай уніі 1569 року[3]. У 1570—1571 кароль двойчы выпраўляў Адама Канарскага на перамовы да Максіміліяна II Габсбурга ў справе дамовы зь Янам II Запольям. У 1571 року езьдзіў да Максіміліяна II трэцім разам як амбасадар[4].

Удзельнік канвакацыйнага сойму(pl) 1573 року па падрыхтоўцы Варшаўскай канфэдэрацыі, аднак не падпісаў яе. У 1573 падтрымаў абраньне Генрыка III Валезы на караля польскага[5]. Падчас перабываньня ў Парыжы 29 жніўня 1573 року злажыў да караля пратэст супраць Варшаўскай канфэдэрацыі.

На пасадзе познанскага біскупа быў гарачым прыхільнікам Контрарэфармацыі, запрасіў у Познань езуітаў.

  1. ^ Rocznik Służby Zagranicznej Rzeczypospolitej Polskiej według stanu na 1 kwietnia 1938, Warszawa 1938, s. 67.
  2. ^ Konrad Lutyński, Poznańscy prałaci i kanonicy w XVI wieku, w: Saeculum Christianum : pismo historyczno-społeczne 1/2, 1994 s. 138.
  3. ^ Volumina Legum, t. II, Petersburg 1859. s. 87.
  4. ^ Rocznik Służby Zagranicznej Rzeczypospolitej Polskiej według stanu na 1 kwietnia 1938, Warszawa 1938, s. 42.
  5. ^ Świętosława Orzelskiego bezkrólewia ksiąg ośmioro 1572—1576, Kraków 1917, s. 149.

Літаратура

рэдагаваць
  • Antoni Gąsiorowski, Jerzy Topolski (red.) Wielkopolski słownik biograficzny, Warszawa-Poznań 1983, PWN ISBN 83-01-02722-3