Базыліка Сьвятых Пятра і Паўла (Познань)
Сабор | |
Катэдральны сабор Сьвятых Пятра і Паўла
Bazylika archikafedralna Świętyh ApostoŁów Piotra i PawŁa w Poznaniu | |
Краіна | Польшча |
Горад | Познань |
Каардынаты | 52°24′41″ пн. ш. 16°56′52″ у. д. / 52.41139° пн. ш. 16.94778° у. д.Каардынаты: 52°24′41″ пн. ш. 16°56′52″ у. д. / 52.41139° пн. ш. 16.94778° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Познанская архідыяцэзія |
Тып будынка | базыліка |
Архітэктурны стыль | Цагляная готыка |
Дата заснаваньня | X стагодзьдзе |
Дата скасаваньня | 15 лютага 1945 |
Статус | катэдральны сабор |
Сайт | katedra.archpoznan.pl |
Катэдральны сабор Сьвятых Пятра і Паўла на мапе Польшчы ![]() ![]() Катэдральны сабор Сьвятых Пятра і Паўла | |
![]() |
Арцыкатэдральная базыліка Сьвятых Пятра і Паўла ў Познані (па-польску: Bazylika archikafedralna Świętyh ApostoŁów Piotra i PawŁa w Poznaniu) — адна са старажытных цэркваў у Польшчы, самы старажытны польскі сабор, яго заснаваньне адносіцца да X стагодзьдзя. Катэдральны сабор архідыяцэзіі Познані. Сабор разьмяшчаецца на востраве Тумскім, які знаходзіцца на паўночным усходзе ад цэнтру гораду Познань.
ГісторыяРэдагаваць
Першапачаткова будынак сабору быў узьведзены ў другой палове X стагодзьдзя на тэрыторыі ўмацаванага паселішча (грод) Познані, якое знаходзілась на цяперашнім востраве Тумскім («Катэдральным востраве»). Гэтае паселішча было адным з найважнейшых палітычных цэнтраў раньняй польскай дзяржавы і ўключаў у сябе княжацкі палац (раскапаны археолягамі ў 1999 годзе пад касьцёлам Прасьвятой Панны Марыі, якая знаходзіцца ў пярэдняй частцы сабору). Палац уключаў у сябе капліцу, магчыма пабудаваную для Дубраўкі, жонкі-хрысьціянкі першага князя Польшчы Мешка I. Сам Мешка І ахрысьціўся ў 966 годзе, што стала важнай вехай у хрысьціянізацыі Польшчы і ўмацаваньні дзяржавы. У гэты ж прыкладна час і быў узьведзены сабор; статус катэдральнага ён атрымаў у 968 годзе, калі першы біскуп Польшчы Ёрдан, быў прызначаны папам Янам XIII.
У якасьці свайго сьвятога апекуна сабор атрымаў Апостала Пятра, бо быў першым саборам у краіне. Першы будынак сабору быў выкананы ў дараманскім стылі і складаў 48 мэтраў у даўжыню. Фрагмэнты гэтага будынка да гэтага часу можна ўбачыць у сутарэньнях цяперашняга сабору. Першая царква праіснавала каля 70 гадоў да пэрыяду масавага паўстаньня язычнікаў і захопу Познані чэскім князем Бржэціславам I (1034—1038). У далейшым сабор быў адноўлены ўжо ў раманскім стылі, рэшткі гэтага будынку бачны ў паўднёвай вежы сучаснага збудаваньня.
У XIV—XV стагодзьдзях сабор быў перабудаваны ў гатычным стылі. У гэты ж час быў даданы вянец капэлаў. Пажар 1622 году прычыніў храму такія вялікія страты, што ён патрабаваў поўнай рэканструкцыі, якая была праведзена ў стылі барока. У наступны раз сабор быў сур’ёзна пашкоджаны агнём у 1772 годзе і быў адноўлены ў нэаклясычным стылі. у 1821 годзе Піюс VII павысіў статус сабору да Metropolitan Archicatedral і дадаў яму другога сьвятога апякуна — Апостала Паўла. Апошнія вялікія разбурэньні храм выпрабаваў 15 студзеня 1945 году, падчас вызваленьня Познані ад немцаў. Разбурэньні былі настолькі сур’ёзнымі, што сабор было вырашана аднаўляць у ранейшым гатычным стылі, грунтуючыся на руінах сярэднявечнага будынку, якія адкрыліся ў выніку пажару. Сабор быў наноў адбудаваны 29 чэрвеня 1956 году. У 1962 годзе папа Ян XXIII надаў храму ганаровы статус малой базылікі.
Вядомыя пахаваньніРэдагаваць
Сабор зьяўляецца месцам пахаваньня наступных кіраўнікоў:
- 992 — Мешка I
- 1025 — Баляслаў I Храбры
- 1034 — Мешка II
- 1058 — Казімер I
- 1239 — Уладзіслаў Адоніч
- 1257 — Пшэмысл I
- 1279 — Баляслаў Набожны
- 1296 — Пшэмысл II
ГалерэяРэдагаваць
Мячыслаў I (мастак Януарый Сухадольскі
Помнік Мешка I і Баляславу I Храбраму (скульптар Крыстыян Даніэль Раух)
Глядзіце таксамаРэдагаваць
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Базыліка Сьвятых Пятра і Паўла (Познань) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- The Catedral на poznan.pl(недаступная спасылка)
- Познань. Востраў Тумскі