Габданк (герб)

польскі шляхецкі герб
(Перанакіравана з «Абданк (герб)»)

Габданк, таксама Абданк або Абданец — прыватны шляхецкі герб.

Габданк
Апісаньне

Апісаньне

рэдагаваць

У чырвоным полі срэбны знак у выглядзе лацінскай літары «W». Клейнод — над прылбіцай з каронай таксама разьмешчаны знак у выглядзе літары «W».

Зь нейкіх часоў у гары Вавель, на якой зараз стаіць замак, пасяліўся цмок, і пачаў ён паляваць на жыхароў гораду і іх быдла. Напалоханыя гараджане ня ведалі што і рабіць. Зьнекуль зьявіўся просты чалавек Скуба, які прыдумаў адну хітрасьць супраць новага валодара гары. Забіўшы цяля, цела якога начыніў смалой і серай, аставіў на парозе пячоры, а побач схаваў факел. Рана згаладаўшы, цмок выйшаў на паляваньне і адразу ж кінуўся на прынаду. Тым часам запаленая ад скрытага агню тлушч вялікім агнём ахапіў унутранасьці цмока, які адразу ж пабег да Віслы запіць вадой, і ўрэшце пачвару разарвала на кавалкі. Князь Кракус тады ва ўзнагароду ўдачліваму прадпрымальніку Скубе надаў першую літару «W» ад назвы гары Вавель (Wawel) у якасьці герба. (Паводле Касьпера Нясецкага)

Гісторыя

рэдагаваць

У гістарычных крыніцах герб упершыню зьяўляецца на рубяжы XI-XII стагодзьдзяў. На тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага пашырэньне набыў пасьля Гарадзельскай вуніі 1413 року. Гербам «Габданк» карысталіся больш за 160 родаў на Беларусі, Летуве, Польшчы і Ўкраіне[1][2].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Paprocki, Bartosz. Herby Rycerstwa Polskiego, 1584, p. 216—229
  2. ^ Niesiecki, Kasper. Herbarz Polski, 1839

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць