Пробашч

пасада ў асобных хрысьціянскіх цэрквах

Про́башч — ксёндз, які кіруе адміністрацыйнай адзінкай касьцёла (парафіяй);

У Каталіцкім касьцёле пробашч прызначаецца біскупам душпастырам і кіраўніком парафіі. Такім чынам ён адказны за душпастырства сярод парафіянаў і матэрыяльнае становішча ў парафіі. Статус пробашча ў кананічным праве акрэсьлены фармуліроўкай: «Пастыр даручанай яму парафіі пад уладай біскупа» (Pastor proprius paroeciae sibi commisae sub auctoritate Episcopi).