Сьцяг Іркуцкай вобласьці
Сьцяг Іркуцкай вобласьці зьяўляецца сымбалем Іркуцкай вобласьці. Прыняты 16 ліпеня 1997 году.
Апісаньне
рэдагавацьСьцяг Іркуцкай вобласьці ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з трох вэртыкальна разьмешчаных палосаў: дзьвюх сіняга і сярэдняй — белага колеру, у цэнтры якой зьмяшчаецца малюнак асноўнага элемэнту гербу: бягучага ў левы бок бабра, што трымае ў пашчы чырвонага собаля, у апраўленьні стылізаваных зялёных галінаў кедра. Адносіны шырыні сьцяга да яго даўжыні — 2:3. Шырыня сярэдняй паласы складае 1/2 агульнай даўжыні сьцяга.
Колеры сьцяга азначаюць:
- сіні — знак вады. У дадзеным выпадку сымбалізуе возера Байкал, Ангару і іншыя рэкі вобласьці;
- белы — знак чысьціні, дабра, сьціпласьці. У палітры сьцяга ён адлюстроўвае чысьціню намераў жыхароў вобласьці, зьяўляецца знакам беласьнежных сыбірскіх зім;
- зялёны колер галінаў кедра — колер надзеі, радасьці, багацьця. Сымбалізуе ўнікальную флёру і фаўну, лясныя багацьці вобласьці.