Лена
Ле́на (саха: Өлүөнэ; па-расейску: Лена) — адна з найдаўжэйшых рэк Расеі; найдаўжэйшая рака сьвету, яка на ўсёй даўжыні цячэ ў вечнай мерзлаце. Рака працякае па тэрыторыі Іркуцкае вобласьці й Якутыі, некаторыя з яе прытокаў адносяцца да Забайкальскага, Краснаярскага, Хабараўскага краёў і да рэспублікі Буратыі. Лена ёсьць найбуйнейшай з расейскіх рэкаў, чый басэйн цалкам ляжыць у межах краіны.
Лена лац. Liena | |
Лена | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | Байкальскі хрыбет |
Вышыня вытоку | 1650 |
Вусьце | мора Лапцевых |
Вышыня вусьця | 0 м |
Краіны басэйну | Расея |
Вобласьці | Якутыя і Іркуцкая вобласьць |
Даўжыня | 4480 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 16 350 м³/с |
Плошча басэйну | 2490 тыс. км² |
Месцазнаходжаньне | |
Назва
рэдагавацьМяркуецца, што назва ракі паходзіць з эвенскае мовы «Елю-Енэ», што значыць «вялікая рака».
Геаграфія
рэдагавацьДаўжыня ракі — 4400 км, плошча басэйну — 2490 тыс. км². Па характары цячэньня ракі адрозьніваюць тры яе ўчасткі: ад вытоку да вусьця Віціму; ад вусьця Віціму да месца ўпадзеньня Алдану й трэці ніжні ўчастак — ад упадзеньня Алдану да вусьця. Самы вялікі прыток Лены — Алдан (каля 30% стоку ад усіх прытокаў).
Населеныя пункты
рэдагавацьБерагі Лены заселеныя вельмі слаба. За выключэньнем падыходаў да Якуцку, дзе шчыльнасьць насельніцтва адносна высокая, адлегласьць між суседнімі населенымі пунктамі можа дасягаць соцень кілямэтраў, занятых глухой тайгой.
Суднаходзтва
рэдагавацьЛена застаецца галоўнай транспартнай артэрыяй Якутыі. Па Лене ажыцьцяўляецца асноўная частка «паўночнага завозу». Аднак на рацэ шмат складанных для суднаходзтва месцаў, якія вымагаюць штогод праводзіць працы па паглыбленьні дну.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЛена — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў