Interfax

(Перанакіравана з «Інтэрфакс»)

«Інтэрфакс» — расейскае прыватнае інфармацыйнае агенцтва, заснаванае за часамі СССР у ліпені 1989 году. 10 красавіка 1994 году агенцтва стварыла падразьдзяленьне ў Беларусі, што ў 2009 годзе налічвала больш за 70 супрацоўнікаў[1].

Інтэрфакс
Interfax Logo.svg
Тып закрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная ліпень 1989
Заснавальнікі Міхаіл Камісар
Краіна Расея
Разьмяшчэньне Масква (Расея)
Ключавыя фігуры Міхаіл Камісар
Галіна інфармацыйнае агенцтва
Прадукцыя навіны

СтруктураРэдагаваць

У склад агенцтва ўваходзяць галіновыя службы «Інтэрфакс-АВН», «Інтэрфакс-АГІ», «Інтэрфакс-АКІ», «Інтэрфакс-АНІ», «Інтэрфакс-АФІ», «Інтэрфакс-Дылінг», «Інтэрфакс-Тэлеком». Агенцтва мае падразьдзяленьні ў 7 з 8 фэдэральных акругаў Расеі, акрамя Паўночна-Каўкаскай. Таксама мае падразьдзяленьні ў такіх краінах, як Азэрбайджан, Ангельшчына, Беларусь, ЗША, Казахстан, Кітай, Нямеччына, Польшча, Украіна.

Па паведамленьнях СМІ ад красавіка 2007 году інфармацыйная група «Interfax» набыла 90% акцыяў інфармагенцтва «Финмаркет». Па інфармацыі «Газета.Ru», кампанію пачалі рыхтаваць да продажу яшчэ ў 2006 годзе, для чаго была праведзеная ацэнка бізнэсу. Па выніках гэтай ацэнкі кошт «Финмаркет» склаў парадку 7 мільёнаў даляраў ЗША. Аднак і «Interfax», і «Финмаркет» сьцьвярджаюць, што сума пагадненьня амаль у два разы менш за гэтую лічбу.[2]

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Interfaxсховішча мультымэдыйных матэрыялаў