Рада Бясьпекі ААН
(Перанакіравана з «Рада бясьпекі ААН»)
Адпаведна Хартыі ААН, менавіта Ра́да Бясьпе́кі, у першую чаргу, адказвае за захаваньне міру і бясьпекі ў сьвеце.
Рада Бясьпекі складаецца з 15 сябраў. Пяцёра (Кітай, ЗША, Францыя, Вялікабрытанія і СССР, у 1991 годзе заменены на РФ) зьяўляюцца трывалымі сябрамі; астатніх сябраў кожныя два гады абірае Генэральная Асамблея ААН. Вырашэньні у Радзе Бясьпекі прымаюцца большасьцю ў 9 галасоў, і ніводнае вырашэньне, акрамя пытаньняў аб парадку судавытворчасьці, не можа быць прынятае, калі хоць адзін з трывалых сябраў галасуе супраць (так званае права вета).