Іпалітаўка

вёска ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Іпалі́таўка[1] — вёска ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Аторскага сельсавету. Насельніцтва 104 чал. (2004). Знаходзіцца за 3 км на поўнач ад места Чачэрск, за 40 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 68 км ад Гомелю.

Іпалітаўка
Першыя згадкі: XIX ст.
Вобласьць: Гомельская
Раён: Чачэрскі
Сельсавет: Аторскі
Насельніцтва: 104 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2339
Геаграфічныя каардынаты: 52°56′25.3″ пн. ш. 30°54′40.3″ у. д. / 52.940361° пн. ш. 30.911194° у. д. / 52.940361; 30.911194Каардынаты: 52°56′25.3″ пн. ш. 30°54′40.3″ у. д. / 52.940361° пн. ш. 30.911194° у. д. / 52.940361; 30.911194
Іпалітаўка на мапе Беларусі
Іпалітаўка
Іпалітаўка
Іпалітаўка

На ўсходняй і паўднёвай ускраінах мэліярацыйныя каналы і абалона ракі Сож.

Гісторыя

рэдагаваць

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагодзьдзя як паселішча ў Чачэрскай воласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні. У 1871 годзе жыхары захапілі вялікі разьмешчаны побач зь вёскай участак абшарніцкага лесу, пра што граф І. І. Чарнышоў-Круглікоў паведамляў міністру ўнутраных справаў. З 1880 году дзейнічала хлебазапасная крама. Паводле перапісу 1897 году вёска Іпалітаўка (яна ж Аляксандраўка) мела млын. У 1909 — 397 дзесяцін зямлі.

З 1921 году працавала хата-чытальня. У 1926 годзе працавалі паштовы пункт, школа. З 8 сьнежня 1926 да 30 сьнежня 1927 — цэнтар Іпалітаўскага сельсавету Чачэрскага раёну Гомельскай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас. 49 жыхароў загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу «50 гадоў БССР» (цэнтар — вёска Отар). 1 сьнежня 2009 году сельсавет, у які ўваходзіць вёска, перайменаваны з Чачэрскага ў Аторскі[2].

Насельніцтва

рэдагаваць
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ «О переименовании Чечерского сельсовета Чечерского района». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 291 (рас.)
  3. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура

рэдагаваць