Францішак Ксавэры Сапега
Францішак Ксавэры Сапега (1741 або 1746 — 30 студзеня 1806 або 10 лютага 1808) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Апошні ваявода смаленскі (з 1791) і мерацкі (з 1793). Кавалер Ордэна Сьвятога Станіслава (1791).
Францішак Ксавэры Сапега. Ф. Думонт, 1788 | |
Герб «Ліс» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | не пазьней за 1746 або 1747[1] |
Памёр | 30 студзеня 1806[1] або 10 лютага 1808[2] |
Пахаваны | |
Род | Сапегі |
Бацькі | Ігнаці Сапега[1] Ганна Красіцкая[d][1] |
Дзеці | Мікалай Сапега[d][3], Павал Сапега[d][3], Аляксандр Сапега[d][3], Тэкля з Сапегаў[d][3], Ганна Агнешка з Сапегаў[d][3], Барбара з Сапегаў[d][4] і Януш Аляксандр Сапега[d][5] |
Біяграфія
рэдагавацьЗ коданскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Ігнація і Ганны з Красіцкіх. Меў братоў Юзэфа і Каятана Міхала.
У 1750-я навучаўся ў Варшаве, па чым распачаў вайсковую кар’еру. У 1763 атрымаў званьне паручніка пяцігорскай харугві, а ў 1768 — яе палкоўніка.
Дзякуючы пратэкцыі Казімера Нестара Сапегі атрымаў пасаду ваяводы смаленскага. Непрыхільна паставіўся да Канстытуцыі 3 траўня.
Упершыню ажаніўся з Тэрэзай Суфчынскай (шлюб у 1768, роспуст да 1796), зь якой меў сыноў Януша Аляксандра, Мікалая, Паўла і Аляксандра, а таксама дачок Тэклю, Ганну Агнешку і Барбару. Другі раз пабраўся шлюбам з Касыльдай Залескай (у 1796). Пахавалі Ф. К. Сапегу ў Базаліі[6].
Крыніца
рэдагаваць- ^ а б в г д е Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 102. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 4, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV-XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 220. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5
- ^ а б в г д Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 104. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ^ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 105. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ^ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 103. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 223.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0