Ігнаці Завіша

(1696—1738) маршалак надворны літоўскі
(Перанакіравана з «Ігнацы Завіша»)

Ігна́ці Заві́ша (каля 1690 — 16 жніўня 1738) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Мечнік1730) і падкаморы вялікі літоўскі1734), маршалак надворны літоўскі1736); генэрал-маёр літоўскай кавалерыі.

Ігнаці Завіша
Ігнаці Завіша. Невядомы мастак, 1732
Ігнаці Завіша. Невядомы мастак, 1732

Герб «Лебедзь»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1690
Памёр 16 жніўня 1738
Род Завішы
Бацькі Крыштап Станіслаў Завіша
Тэрэза з Тышкевічаў
Жонка Марцыбэла з Агінскіх
Дзейнасьць дыплямат, дзяржаўны дзяяч
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Завіша (неадназначнасьць).

Трымаў Менскае, Чачэрскае, Хаславіцкае, Сумілішкаўкае і Інтурскае староствы[1]. Граф на Бакштах, Бярдычаве і Завішыне. Кавалер ордэна Белага арла (1734)[2].

Біяграфія

рэдагаваць

Прадстаўнік шляхецкага роду Завішаў гербу «Лебедзь», сын Крыштапа Станіслава, ваяводы менскага, і Тэрэзы з Тышкевічаў.

Служыў у войску Вялікага Княства Літоўскага. У 1732 заснаваў базылянскі манастыр у Малых Лядах[3], апекваўся ім[4].

Ажаніўся ў 1727 з Марцыбэлай, дачкой ваяводы віленскага Казімера Дамініка Агінскага. Не пакінуў нашчадкаў[5], а ягоныя маёнткі засталіся ў руках удавы[6].

  1. ^ Насевіч В. Завішы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 639.
  2. ^ Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008. — Warszawa, 2008.
  3. ^ Ярашэвіч А. Беззаганнае зачацце // «Наша Вера», № 4 (30), 2004.
  4. ^ Марозава С. Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596—1839 гады). — Гродна: ГрДУ, 2001.
  5. ^ Насевіч В. Завішы // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 394.
  6. ^ Насевіч В. Тэрыторыя Чэрвеньскага раёна ў перыяд феадалізму // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на / Уклад.: Г. М. Аўласенка, З. І. Малейка. — Мн.: БЕЛТА, 2000.

Літаратура

рэдагаваць