Маршалак
старонка-неадназначнасьць у Вікіпэдыі
Гістарычная і сучасная пасада маршалак мае некалькі значэньняў:
Гістарычныя пасадыРэдагаваць
- Маршалак вялікі каронны — найвышэйшы ўраднік Польшчы ў XIV—XVIII ст.
- Маршалак вялікі літоўскі — найвышэйшы ўраднік ВКЛ у XV—XVIII ст.
- Маршалак польны — найвышэйшы вайсковы чын у Польшчы і ВКЛ у часе ваенных дзеяньняў
- Маршалак гаспадарскі — ураднік пры двары польскага манарха ў XIII — пач. XVII ст., кіраваў прыдворнымі службамі
- Маршалак дворны (надворны) — ураднік у Польшчы і ВКЛ у XV—XVIII ст., загадваў гаспадарчымі справамі манаршага двара
- Маршалак сэймавы — ураднік, які выбіраўся пасламі Пасольскай Ізбы для вядзеньня паседжаньняў
- Маршалак трыбунальскі — ураднік, які выбіраўся судзьдзямі трыбуналаў для кіраваньня паседжаньнямі і судаводзтва
- Маршалак дворскі — гаспадарчы ўраднік пры дварах чальцоў манаршай сям’і, біскупаў, магнатаў
- Маршалак шляхты — пасада шляхецкага самакіраваньня у ВКЛ і заходніх губэрнях Расейскай імпэрыі
- Маршалак губэрнскі — назва кіраўніка шляхецкай карпарацыі губэрні ў заходніх губэрнях Расейскай імпэрыі з 1785 г.
- Маршалак павятовы — мясцовы ўраднік у ВКЛ, які ўзьнік у час правядзеньня адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гг.
Сучасныя пасадыРэдагаваць
- Маршалак Сэйму — старшыня ніжняй палаты польскага парлямэнту
- Маршалак Сэнату — старшыня верхняй палаты польскага парлямэнту
- Маршалак ваяводзтва — кіраўнік ураду польскага ваяводзтва