Сусьветная лютэранская фэдэрацыя

сусьветнае аб’днаньне лютэранскіх цэркваў

Сусьве́тная лютэра́нская фэдэра́цыя — найвялікшы дэнамінацыйны зьвяз лютэранскіх цэркваў. Заснаваны ў 1947 у швэдзкім Люндзе. Сядзіба знаходзіцца ў Жэнэве (Швайцарыя).

Бундэспрэзыдэнт Гайнрых Любке прымае генэральнага сакратара СЛФ др. Курта Шмідта-Кляўзэна

Фэдэрацыя аб’ядноўвае 143 цэркваў з 79 краінаў[1].

Найбуйнейшыя цэрквы-чальцы (у мільёнах чалавек; зьвесткі 2010 року):

  1. Царква Швэцыі (6,7)
  2. Эвангельска-лютэранская царква ў Танзаніі (5,6)
  3. Этыёпская эвангельская царква Мэканэ Есус (5,57)
  4. Эвангельская лютэранская царква ў Амэрыцы (4,5)
  5. Царква дацкага народу (4,47)
  6. Эвангельска-лютэранская царква Фінляндыі (4,38)
  7. Пратэстанцкая хрысьціянская царква Батак (Інданэзія, 4,17)
  8. Царква Нарвэгіі (3,99)
  9. Малагасійская лютэранская царква (3,0)
  10. Эвангельская лютэранская царква Гановэру (Нямеччына, 2,8)
Ружа Лютэра

Рэгіянальны канцлер СЛФ для Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы засядае ў Браціславе. Бачына фэдэрацыі паведамляе, што ў Беларусі яе чальцом зьяўляецца аддзяленьне Эвангельска-лютэранскай царквы ў Расеі, Украіне, Казахстане і Сярэдняй Азіі[2], хоць фактычна з 2001 року беларуская лютэранская царква выйшла з гэтай арганізацыі[3].

  1. ^ Members (анг.) Who We Are. The Lutheran World Federation. Праверана 26 красавіка 2013 г.
  2. ^ Europe (анг.) Member Churches. The Lutheran World Federation. Праверана 26 красавіка 2013 г.
  3. ^ История СЕЛЦ РБ (рас.) История лютеранства в Беларуси. Самастойная эвангеліцка-лютэранская царква ў Рэспубліцы Беларусь. Праверана 26 красавіка 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Сусьветная лютэранская фэдэрацыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў