Ёган Сэбастыян Бах
Ё́ган Сэба́стыян Бах (па-нямецку: Johann Sebastian Bach; 31 сакавіка [ст. ст. 21] 1685, Айзэнах — 28 ліпеня 1750, Ляйпцыг) — знакаміты нямецкі кампазытар XVII стагодзьдзя. Аўтар больш за тысячы музычных твораў: арганных, аркестравых, вакальных і іншых. Яшчэ пры жыцьці праславіўся як арґаніст-віртуоз, але як кампазытар вельмі даўгі час заставаўся невядомым.
Адраджэньне цікавасьці да Баху і ягонага кампазытарскага таленту прыйшло ў першай палове XIX стагодзьдзя. Зараз ён, як правіла, разглядаецца ня толькі як адзін з самых выбітных кампазытараў эпохі барока, але і як адзін з найвялікшых кампазытараў усіх часоў[12].
Біяґрафія
рэдагавацьКампазытар нарадзіўся ў 1685 годзе ў нямецкім мястэчку Айзэнаху. Ён быў восьмым і апошнім дзіцём у сваёй сям’і нямецкага музыкі Ёгана Амброзіюса Баха і Марыі Элізабэт Лемэргірт. Ад бацькі, мясцовага музыкі, малы Ёган атрымаў першыя ўрокі гры на скрыпцы. Меўшы выдатны голас (сапрана) хлопчык сьпяваў таксама ў школьным хоры. Адзін зь дзядзькаў, як то Ёган Крыстаф Бах, пазнаёміў яго з арганам[13], а старэйшы стрыечны брат, Ёган Людвіг Бах, быў вядомым кампазытарам і скрыпачом.
У веку 9 гадоў Ёган Сэбастыян асірацеў. Спачатку памерла ягоная маці, а ўжо праз восем месяцаў пайшоў з жыцьця і бацька. Цяпер яго выхаваньнем стаў займацца старэйшы брат, які служыў царкоўным арґаністам у мястэчке Ордруф. Ён навучаўся ў брата, выконваў і капіяваў музыку, у тым ліку музыку свайго роднага брата, не зважаючы на тое, што яму гэта было забаронена рабіць, бо ў той час партытуры былі вельмі каштоўнымі і прыватнымі, а чыстая папера такога тыпу каштавала дорага. Брат навучыў малога Ёгана гры на клявікордзе. Брат накіраваў хлопчыка ў ґімназію, а сам у той жа час працягваў вучыць яго музыцы. У ґімназіі Бах вывучаў тэалёгію, лацінскую і грэцкую мовы. У веку 15 гадоў Бах вырашае пачаць самастойнае жыцьцё і пераяжджае жыць у Люнэбурґ поруч зь сябрам. Верагодна, іхнае падарожжа зьдзяйсьнялася пераважна пешшу. Два гады, якія ён правёў там, мелі вырашальнае значэньне, бо Баха добра пазнаёміўся з эўрапейскай культурай. Акрамя сьпеваў у хоры, ён граў на школьным трохмануальным аргане і клявэсыне[14]. Ён таксама завязаў сяброўскія стасункі з сынамі шляхты паўночнай Нямеччыны. У 1703 годзе ён скончыў ґімназію, пасьля чаго кампазытару прыйшлося некалькі гадоў паезьдзіць па краіне ў пошуках працы (гордага юнака не задавальняў прыгнечаны стан музыкі, умовы працы). Падчас гэтага пэрыяду жыцьця кампазытар адточвае сваё майстэрства гры на арґане.
У 1708 годзе Бах спыняецца на сталае жыцьцё ў Ваймары, дзе служыць прыдворным музыкам і мясцовым арґаністам. У «ваймарскі» пэрыяд кампазытар стварыў свае лепшыя арґанныя творы, сярод якіх Таката і фуга рэ мінор, Пасакалія до мінор ды іншыя. У 1717 годзе Бах зь сям’ёй пераехаў у Кётэн, дзе кіраваў невялікім аркестрам пры двары мясцовага прынца. У Кётэне не было арґана, таму ў гэты пэрыяд Бах пісаў у асноўным клявірную і аркестравую музыку. Сярод іншага тут былі напісаны 24 прэлюдыі і фуґі, якія склалі першы том працы «Добра тэмпэраваны клявір», а таксама была напісана Храматычная фантазія і фуґа рэ мінор.
З Кётэна ў 1723 годзе Бах пераехаў у Ляйпцыг, дзе і застаўся да канца свайго жыцьця. Тут ён займаў пасаду кантара (кіраўніка хора) сьпеўнай школы пры царкве сьвятога Томаша. Тут кампазытару прыйшлося заняцца царкоўнай опэрападобнай музыкай. У Ляйпцыґу Бах стварае свае лепшыя вакальна-інструмэнтальныя кампазыцыі: большую частку кантат, «Жарсьці па Яну», «Жарсьці па Мацею», Мэса сі мінор. Тут жа былі напісаны Італьянскі канцэрт, закончаны другі том працы «Добра тэмпэраваны клявір».
Памёр Ёган Сэбастыян Бах у 1750 годзе.
Творчасьць
рэдагавацьТворчая спадчына Ёгана Сэбастыяна Баха надзвычай вялікая і ахоплівае больш за 1000 кампазыцыяў, зь іх 320 сьвецкіх і духоўных кантатаў, шмат месаў, «Калядная» і «Велікодная»[15] араторыі, шматлікія харалы, матэты, інструмэнтальныя творы і іншыя.
Зараз творы Баха прынята пазначаць нумарам BWV, то бок скарочана ад «Каталёґ твораў Баха» (ням. Bach-Werke-Verzeichnis. Гэтая клясыфікацыя была прапанаваная нямецкім музыкаведам Вольфґанґам Шмідэрам у 1950 годзе, у ейнай аснове ляжыць тэматычны прынцып: нумары BWV 1—224 асацыююцца з кантатамі, BWV 225—249 — з аратарыяльнымі творамі, BWV 250—524 ёсьць хараламі і духоўнымі сьпевамі, BWV 525—748 — творы для арґану, BWV 772—994 — клявірныя творы, BWV 995—1000 — творы для лютні, BWV 1001—1040 — камэрная музыка, BWV 1041—1071 — аркестравыя творы і BWV 1072—1126 — каноны і фуґі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ J H BACH // The Guardian (анг.) — United Kingdom: GMG, 2014. — ed. size: 107899 — ISSN 0261-3077
- ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ а б Архіў гістарычных запісаў — 1808.
- ^ AllMusic (анг.) — 1991.
- ^ Johann Sebastian Bach // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ J. S. Bach // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ Johann Sebastian Bach // filmportal.de — 2005.
- ^ Бах Иоганн Себастьян // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ а б в г д е ё ж Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
- ^ http://www.szadvar.hu/bach-brandenburg-concerto-1.htm
- ^ JSTOR — 1995.
- ^ Blanning, T. C. W. The Triumph of Music: The Rise of Composers, Musicians and Their Art. p 272
- ^ Wolff, Christoph; Emery, Walter (20.01.2001). «Bach, Johann Sebastian». Grove Music Online (8th ed.). Oxford University Press. doi:10.1093/gmo/9781561592630.article.6002278195. ISBN 978-1-56159-263-0.
- ^ «Johann Sebastian Bach: a detailed informative biography». The Baroque Music Site.
- ^ Мікола Байкоў, Сьцяпан Некрашэвіч. вялікодны — пасхальный // Беларуска-расейскі слоўнік. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. — ISBN 5-341-00918-5
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Жарсьці па Мацею (ням.) (анг.) (фр.) (гішп.) (італ.) (яп.) (парт.) (вуг.) (рас.) (швэд.) (кат.) (кіт.)
- Мэса сі мінор (анг.)
- Klavier-Übung IV (анг.)