Zlatý Bažant
«Zlatý Bažant» (па-беларуску: Залаты фазан) — славацкі піўны брэнд, заснаваны ў 1969 року. З 1995 належыць нідэрляндзкай групе Heineken International[1][2], аднаму з найбольшых сусьветных вытворцаў піва. Вытворчыя магутнасьці «Zlatý Bažant» знаходзяцца ў Гурбанаве на паўднёвым захадзе Славаччыны і беларускім бровары «Сябар» у Бабруйску.
Тып | бровар |
---|---|
Заснаваная | 1969 |
Разьмяшчэньне | Гурбанава |
Галіна | броварства |
Прадукцыя | піва |
Прадукцыя
рэдагавацьВыпускаюцца наступныя гатункі піва:[3]
- 12° svetlé pivo (сьветлае 5.0% аб.)
- 10° svetlé pivo (сьветлае 4,3% аб.)
- 10° tmavé pivo (цёмнае 3,8% аб.)
- Nealkoholické svetlé pivo 5.7° (безалькагольнае сьветлае 0,5% аб.)
- Bažant Radler Citrón (зь лімонным водарам 2,0% аб.)
- Bažant Radler Citrón Nealko (безалькагольнае зь лімонным водарам 0,5% аб.)
- Bažant Radler Grapefruit (з водарам грэйпфруту 2,0% аб.)
Мінуўшчына
рэдагавацьУ 1969 року ў мястэчку Гурбанава пачаў працу бровар, збудаваны на аснове запачаткаванае двума гадамі раней соладавае вытворчасьці. У ваколіцах Гурбанава водзіцца шмат фазанаў, ад якіх і атрымала назву новая марка піва. А з залатым фазанам, які распаўсюджаны ў Кітаі, піва яднае падобны колер.
Новае піва хутка заваявала папулярнасьць у Чэхаславаччыне, а разам з «Пльзэнскім Праздроем» і «Будзяёвіцкім Будварам» удала выйшла і на экспарт. Ужо цягам першых 10 гадоў дзейнасьці броварні «Златы Базант» экспартаваўся ў 12 краінаў сьвету, уключаючы ня толькі краіны Варшаўскае дамовы, але й Аўстрыю, Данію, Грэцыю, Ісьляндыю і нават Туніс ды Ўганду.
У 1971 року на прадпрыемстве ў Гурбанаве ўпершыню ў Чэхаславаччыне была запушчаная лінія па разьліве піва ў бляшанкі. У васьмідзясятых роках XX стагодзьдзя «Zlatý Bažant» пачаў выпускаць безалькагольнае піва «Pito».
Новае разьвіцьцё бюровар і брэнд «Zlatý Bažant» атрымаў пасьля таго, як іхнім уласьнікам у 1995 року стаў нідэрляндзкі піваварны гігант «Heineken», якія інвэставаў значныя сродкі ў мадэрнізацыю вытворчасьці і маштабныя маркетынгавыя захады дзеля ўзмацненьня пазыцыяў гандлёвае маркі на ўнутраным і зьнешнім рынках. У выніку актыўнасьці новага ўласьніка аб’ёмы продажаў піва «Zlatý Bažant» на рынку Славаччыны за некалькі гадоў падвоіліся, а соладавая вытворчасьць бровару стала найбольшай у рэгіёне.
У 2001 року быў цалкам перароблены дызайн бутэлькі, якая займела пазнавальны зялёны колер, зьмяніўшы стандартную тару.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Miller, Keith (10 студзеня 2000) Heineken gulps down Slovak market share (анг.) The Slovak Spectator. The Rock, s.r.o.. Праверана 6 сьнежня 2013 г.
- ^ Profil spoločnosti (славацк.) Heineken Slovensko Праверана 6 сьнежня 2013 г.
- ^ Produkty (славацк.) Zlatý Bažant. Heineken Slovensko. Праверана 6 сьнежня 2013 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьZlatý Bažant — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная бачына (славацк.)
- Старонка «Златага Базанту» (славацк.) на Heineken Slovensko
- Heineken Slovensko // RateBeer