Піўная бляшанка
Піўна́я бляша́нка — пакоўка для піва і іншых напояў (слабаалькагольных і безалькагольных), прызначаная для доўгатэрміновага захаваньня і гандлю ў раздроб. Піўныя бляшанкі вырабляюць у розных памерах і аб’ёмах (у Эўропе памер бляшанак ад 150 да 1000 мл), а таксама формах (у Японіі, напрыклад, існуе каля 160 відаў бляшанак аднаго аб’ёму). Найбольш распаўсюджаныя бляшанкі з аб’ёмам 330, 500 і 568 мл (пінта).
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню півам пачалі напаўняць бляшанкі 24 студзеня 1935 году ў Нью-Джэрзі, ЗША. У той час новую тару разглядалі ў якасьці болей лёгкай і трывалай шкляной пляшцы. Акрамя канструктыўных асаблівасьцяў бляшанка мела болей прасторы для разьмяшчэньня інфармацыі пра брэнд. Першыя бляшанкі вырабляліся з трох «кавалкаў» жалеза; каб іх адчыніць, быў падтрэбны адмысловы ключ. Параўнальна зь сёняшнімі алюмінавымі бляшанкамі яны былі даволі цяжкімі (35 унцыяў замест сёняшніх 0,47).
У 1958 годзе зьявілася алюмінавая піўная бляшанка, якая выраблялася бяз швоў на дне і сьценках, а замест трох лістоў мэталу патрэбныя былі толькі два: для сьценак з дном і для накрыўкі. У 1963 годзе на накрыўцы зьявілася кольца для зручнага адчыненьня. Першыя затамкі для адчыненьня бляшанкі адрываліся ад бляшанкі цалкам, у параўнаньні з сучаснай канструкцыяй. Падобны спосаб адчыненьня быў палічаны ня вельмі экалягічным, і ў 1975 годзе Эрмал Фрэйз стварыў новую канструкцыю, якая зьяўляецца найбольш распаўсюджанай у наш час. У падобнай канструкцыі пасьля адчыненьня бляшанкі «вушка» накрыўкі застаецца на накрыўцы; канструкцыя атрымала назву SOT (stay-on-tab, анг. пазасталае вушка).
У адрозьненьне ад ЗША, дзе амаль 100% усіх бляшанак вырабляюцца з алюміну, у Эўропе на пачатку XXI стагодзьдзя выраб бляшанак са сталі (бляхі) і адносна роўнай ступені (парадку 70% з алюміну, 30% са сталі). Для вырабу стальных бляшанак выкарыстоўваюць двайнога пракату. Таўшчыня бляхі ўвесь час зьмяншаецца, што памяншае і агульную вагу. Найлягчэйшую банку з алюміну ў 2011 годзе распрацавала японская карпарацыя «Кірын» (звышлёгкая банка аб’ёмам 350 мл будзе важыць 14 грамаў — на 7% менш за сучасную вагу), якая зьбіраецца зь меншым выкарыстаньнем мэталу (эканомія каля 4000 тон на год) скараціць уласныя выдаткі.[1]
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьПіўная бляшанка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў