Бабруйскі бровар

бабруйскі бровар
(Перанакіравана з «Сябар (бровар)»)

Каардынаты: 53°7′23″ пн. ш. 29°10′59″ у. д. / 53.12306° пн. ш. 29.18306° у. д. / 53.12306; 29.18306

«Бабруйскі бровар»беларускі бровар, разьмешчаны ў Бабруйску і заснаваны ў 1976 годзе.

«Бабруйскі бровар»
Тып ЗАТ
Заснаваная 1976
Уласьнікі Heineken
Краіна
Разьмяшчэньне Бабруйск, вул. Нахімава, д. 1 (Магілёўская вобласьць, Беларусь)
Галіна піваварная
Прадукцыя піва, квас
Матчына кампанія Група «Аазіс» (г.Сьвяты Ціхан, Лімасольская вобласьць, Кіпр)
Даччыныя кампаніі «Рэчыцапіва» (Гомельская вобласьць)

Вытворчасьць

рэдагаваць

На 2018 год ЗАТ «Бабруйскі бровар» вырабляла 2 гатункі хлебнага квасу «Хатні» ў пляшках абсягам 0,9, 1,4 і 1,9 літра — «Спраўны» і «Цёмны»[1]. Таксама «Бабруйскі бровар» выпускаў 3 ўласныя гатункі піва — «Баброў», «Жыгулёўскае» і «Рэчыцкае» (апошняе на заводзе «Рэчыцапіва»). Па замежнай рэцэптуры выраблялі яшчэ 2 гатункі піва: нідэрляндзкае «Амстэл» і славацкае «Златы Бажант» (бел. Залаты фазан)[2].

Гісторыя

рэдагаваць

Бабруйскі піваварны завод быў пабудаваны ў 1976 годзе. У 2001 годзе на яго базе было створана ААТ «Дедново», было прынятае рашэньне пра прыцягненьне замежнага фундатара. У 2003 годзе акцыянэрам стала амэрыканская інвэстыцыйная кампанія «Detroit Investments Group», была праведзеная рэканструкцыя заводу. У 2004 годзе было зарэгістравана СЗАТ «Беларуская піваварная кампанія» (частка акцыяў амэрыканскага боку — больш за 75 %). У 2005 годзе прадпрыемства пераназванае ў СЗАТ «Піваварная кампанія „Сябар“».

  • люты 2004 г. — рэгістрацыя СЗАТ «Піваварная кампанія «Сябар». Заснавальнікамі сумеснага прадпрыемства зьяўляюцца кампанія Detroit Belarus Brewing Company LLC (DBB Company), створаная з удзелам амэрыканскай інвэстыцыйнай групы Detroit Investments Ltd. і Міжнароднай фінансавай карпарацыі, і ААТ «Дедново»
  • травень 2005 г. — пачатак першага этапу мадэрнізацыі заводу
  • кастрычнік 2005 г. — завяршэньне першага этапу, пачатак вытворчасьці і рэалізацыі піва «Баброў»
  • травень 2006 г. — дзель піва «Баброў» на беларускім рынку перавысіла 10%, «Баброў» — самы хуткарослы піўны брэнд Беларусі
  • кастрычнік 2006 г. — завяршэньне другога этапу рэканструкцыі заводу, пачатак вытворчасьці і рэалізацыі піва «Баброў» у шклянай тары, рэбрэндынг «Баброва»
  • лістапад 2006 г. — візыт і азнаямленьне зь дзейнасьцю піваварнага заводу кампаніі «Сябар» у Бабруйску прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі
  • ліпень 2007 г. — пачатак вытворчасьці піва пад брэндам «Сябар»
  • сьнежань 2007 г. — «Сябар» уваходзіць у склад міжнароднага піваварнага холдынгу Heineken N. V.

У 2007 годзе частка СЗАТ «ПК Сябар» у агульным аб’ёме вытворчасьці піва ў Беларусі склала 15,7 %[3]. Прадпрыемства выпускала 7 гатункаў піва: «Бобров светлое», «Бобров классическое», «Бобров крепкое», «Бобров ICE», «Сябар светлае», «Сябар арыгінальнае» і «Сябар моцнае». На пачатак 2008 году бровар выпускаў 13,7% ад выпуску ўсяго беларускага піва[4].

1 верасьня 2017 г. кіпрская Група «Аазіс» (г. Сьвяты Ціхан, Лімасольская вобласьць), якая мела 5 бровараў у 4 краінах[5] і да 2008 году называлася «Дэтроіцкія ўкладаньні», набыла ЗАТ «Бровары Хайнікен». 1 лютага 2018 году прадпрыемства зьмяніла назву на «Бабруйскі бровар»[6]. Кіраваць броварам сталі праз сумеснае ААТ «Аазіс Груп» у Менску (Цэнтральны раён, вул. Нарачанская, д. 11)[7].

  1. ^ «Хатні» квас // ЗАТ «Бабруйскі бровар», 2018 г. Праверана 4 чэрвеня 2018 г.
  2. ^ Аб кампаніі // ЗАТ «Бабруйскі бровар», 2018 г. Праверана 4 чэрвеня 2018 г.
  3. ^ Аграпрамысловы партал Беларусі Праверана 30 красавіка 2008 году
  4. ^ Производство пива в Беларуси в январе-октябре возросло на 0,7%  (рас.)
  5. ^ Група «Аазіс» (анг.) // Група «Аазіс», 2018 г. Праверана 4 чэрвеня 2018 г.
  6. ^ На піўным рынку зьявіўся новы гулец // ЗАТ «Бабруйскі бровар», 1 верасьня 2017 г. Праверана 4 чэрвеня 2018 г.
  7. ^ Кантакты (рас.) // ТАА «Аазіс Груп», 2018 г. Праверана 4 чэрвеня 2018 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Кантакты // ЗАТ «Бабруйскі бровар», 2018 г. Праверана 4 чэрвеня 2018 г.