Безыменны альбом Rammstein

студыйны альбом Rammstein (2019)
(Перанакіравана з «Zeig dich»)

Безыменны (таксама Rammstein, ці № 7)  сёмы студыйны альбом нямецкага мэтал-гурта «Rammstein»[3] быў выдадзены 17 траўня 2019 году. Гэта першы за 10 гадоў альбом калектыва, афіцыйна анансаваны 28 сакавіка 2019 году. Канцэртны тур у падтрымку альбома пачаўся 27 траўня 2019 году[4].

Безыменны
Вокладка альбому Безыменны. Rammstein. 2019
Альбом Rammstein
Выдадзены 17 траўня 2019
Месца запісу Францыя Францыя, La Fabrique
Беларусь Беларусь, Белтэлерадыёкампанія
Жанр Neue Deutsche Härte
Працягласьць 46:20
Выдавец Universal[1][2]
Прадусар
Храналёгія Rammstein
Liebe ist für alle da
(2009)
Безыменны
(2019)
Zeit
(2022)

Мовы песьняў — нямецкая, ангельская, маскоўская, лацінская, француская, гішпанская. Музыка й словы да песьняў — Тыль Ліндэман, Рыхард Круспэ, Паўль Ляндэрс, Олівэр Рыдэль, Крыстоф Шнайдэр, Крысьціян Лёрэнц.

Гісторыя

рэдагаваць

Папярэдні альбом гурта — «Liebe ist für alle da» — выйшаў у 2009 годзе. Пасьля гэтага гурт адправіўся ў сусьветнае турнэ ў падтрымку альбома. Пасьля невялікага перапынку ў 2011 годзе група адразу ж адправілася ў наступны тур — «Made in Germany», які падоўжыўся да 2013 году.

Наступныя 2 гады ад гурта практычна не было паведамленьняў. Першым, хто загаварыў пра запіс сёмага студыйнага альбома стаў Тыль. У 2015 годзе ён разам зь Пітэрам Тэгтгрэнам заснаваў праэкт «Lindemann», яны ўжо пасьпелі выпусьціць першы студыйны альбом. Адразу пасьля гэтага сярод фанатаў сталі распаўзацца чуткі пра тое, што гурт распаўся, а ўдзельнікі спынілі творчую дзейнасьць. Каб разьвеяць чуткі, Тыль распавёў, што ў верасьні гурт зьбярэцца для перавытворчасьці альбома. Гэта аказалася праўдай, і ўжо ў кастрычніку 2015 году на афіцыйным сайце гурта зьявілася фота са студыі. У верасьні 2018 году гурт наведаў Менск для запісу хору, а ў кастрычніку Рыхард паведаміў у інтэрвію, што 16 песьняў, у кампаніі з самім Рыхардам і Ольсэнам адпраўленыя на зьвядзеньне Рычу Косткі ў Санта-Моніку. Аднак часу для зьвядзеньня 16 песьняў не хапае й гатовымі застаюцца толькі 11 трэкаў. Зрэшты, гэта зьяўляецца стандартнай колькасьцю песьняў на альбомах гурта. 28 сакавіка гурт выпусьціў сынгл «Deutschland» і паведаміў дату выхаду альбома — 17 траўня 2019.

Прасоўваньне

рэдагаваць

Першапачаткова гурт ня даў назвы альбому й нават не паказаў ягоную вокладку. Па меры набліжэньня даты выхаду альбома ў местах Эўропы пачалі зьяўляцца афішы з вокладкай альбома: запалкай на белым фоне. Фотаздымак суправаджаўся надпісам: «Новы альбом Rammstein. 17.05.2019».

15 красавіка зьявіўся тызер Truck Tour[5]. На працягу тыдня, з 17 па траўня, па местах Нямеччыны, Польшчы, Аўстрыі, Нідэрляндаў і Бэльгіі праехалася велізарная запалка вагой у 1,5 тоны. Падчас кожнага прыпынку ў адным зь местаў фанаты маглі атрымаць код, які трэба было ўвесьці на афіцыйным сайце гурта, каб атрымаць квіткі на распрададзеныя канцэрты Stadium Tour у 2019 годзе. Гэтыя коды зьяўляліся адсылкамі ў тэкстах песьняў новага альбома.

16 красавіка гурт выпусьціў на Youtube невялікія ўрыўкі песьняў[6]. Кожны дзень зьяўляліся 3 новыя песьні. 18 красавіка стаў цалкам вядомы ўвесь трэк-ліст альбома.

19 траўня кожны жадаючы ў Каліфорніі мог зрабіць сабе тату зь лягатыпам групы.

Самотнікі

рэдагаваць

Выданьню дыска папярэднічалі два самотнікі: «Deutschland» і «Radio», першы зь якіх дасягнуў найвышэйшага месца ў чартах Нямеччыны. Сьпіс самотнікаў:

Сьпіс кампазыцыяў

рэдагаваць

Кампазыцыі ў сьпісе ідуць па парадку, які быў прадстаўлены ў альбоме[7]:

Назва
1. «Deutschland» (Нямеччына) 05:23
2. «Radio» (Радыё) 04:37
3. «Zeig dich» (Пакажы сябе) 04:15
4. «Ausländer» (Іншаземец) 03:51
5. «Sex» (Сэкс) 03:56
6. «Puppe» (Лялька) 04:33
7. «Was ich liebe» (Што я люблю) 04:29
8. «Diamant» (Алмаз) 02:34
9. «Weit weg» (Далёка) 04:20
10. «Tattoo» (Тату) 04:10
11. «Hallomann» (Ветлівы мужчына) 04:09
46:20

Цікавыя факты

рэдагаваць
  • Фотасэсія для альбома зьяўляецца адсылкай на творчасьць Ірвіна Пэна — амэрыканскага фатографа й арт-рэдактара, аднаго з самых уплывовых фатографаў XX стагодзьдзя.
  • Альбом ня мае афіцыйнай назвы. У некаторых рэлізах, напрыклад у лічбавым фармаце, выкарыстоўваецца назва Rammstein, а на фізычных носьбітах Untitledанг. — «Бяз назвы»).
  • 24 траўня нямецкія музычныя чарты абвясьцілі, што за першы тыдзень новы альбом быў прададзены ў колькасьці больш за 260 000 копіяў, што зьяўляецца лепшым вынікам для гурта.
  • Вядома, што яшчэ прынамсі 5 песьняў былі запісаныя для альбома, але не былі выпушчаныя на ім. Сярод іх «Ramm4» (Rammvier). «OK», выпушчаная праз 3 гады на наступным альбоме гурта, верагодна таксама запісвалася для гэтага альбома.