Liebe ist für alle da

альбом Rammstein

Liebe ist für alle da (зь ням. «каханьне для ўсіх») — шосты студыйны альбом Rammstein. Выйшаў 16—20 кастрычніка 2009 году. Канцэртны тур у падтрымку альбома пачаўся 8 лістапада 2009 году. У Нямеччыне забаранілі продаж альбома, музыкі падалі ў суд на ўрад краіны[1].

Liebe ist für alle da
Вокладка альбому Liebe ist für alle da. Rammstein. 2009
Студыйны альбом Rammstein
Выдадзены Сьцяг краіны або тэрыторыі 16 кастрычніка 2009
Паўночная Амэрыка 20 кастрычніка 2009
Месца запісу

Sonoma Mountain Recording Estate,

Сан-Рафэл, Каліфорнія
Жанр індастрыял-мэтал, NDH
Працягласьць 46:06 (Стандартная вэрсія)
68:21 (Special Edition)
41:10 (Цэнзурная вэрсія)
Прадусар Якаб Хэльнар, Rammstein
Храналёгія Rammstein
Rosenrot
(2005)
Liebe ist für alle da
(2009)
# 7
(2019)

Мовы песьняў — нямецкая, ангельская. Музыка й словы да песьняў — Тыль Ліндэман, Рыхард Круспэ, Паўль Ляндэрс, Олівэр Рыдэль, Крыстоф Шнайдэр, Крысьціян Лёрэнц.

Гісторыя

рэдагаваць

Падчас запісу альбома было запісана як мінімум 19 песьняў. Пазьней на альбоме былі выпушчаны 16 песьняў, а на самотніках былі выпушчаны тры іншыя:

  • «Gib mir deine Augen» (самотнік «Mein Herz brennt»);
  • «Mein Land» (самотнік «Mein Land»);
  • «Vergiss uns nicht» (самотнік «Mein Land»).

Песьня «Mein Land» запісвалася для гэтага альбома, але паколькі была яшчэ недапрацаванай, не ўвайшла ў яго. Аднак група выпусьціла гэтую песьню пазьней 11 лістапада 2011 на аднайменным сынгле й 2 сьнежня 2011 у складанцы найлепшых песьняў «Made in Germany» 1995—2011.

Таксама 11 чэрвеня 2011 году ў сетцы зьявілася недапрацаваны дэмазапіс гэтай песьні, а траўня году на гэтую песьню быў зьняты кліп, прэмʼера якога адбылася 11 лістапада 2011 году. Гэты трэк гурт выконваў толькі двойчы на закрытых канцэртах у Бэрліне ў 2011.

Трэк «Gib mir deine Augen» таксама запісваўся для Liebe ist für alle da, і ён таксама апынуўся недапрацаваным. 20 кастрычніка 2011 году ў Інтэрнэце зьявілася гэтая дэмавэрсія ў дрэннай якасьці. Трэк «Gib mir deine Augen» выйшаў у сьвет на сынгле «Mein Herz brennt» ён абапіраецца на іншую дэма-песьню — «Schenk mir was».

«Was ich liebe» была запісана ў выглядзе дэма-песьні, але пазьней была цалкам зьменена й выпушчана на наступным альбоме. Таксама «Eisenmann», запісаная падчас запісу Reise, Reise і Rosenrot была перазапісаная, але так і не была выпушчаная.

Назва альбома была канчаткова пацьверджана 1 верасьня 2009 году ў прома-відэа новага самотніка «Pussy», а таксама ў апошнім інтэрвію з Паўлем Ляндэрсам часопісу RockOne.

У ліпені 2009 году, загалоўны трэк, «Liebe ist für alle da», пратачыўся ў Інтэрнэт, разам з рознымі промаматэрыяламі.

14 жніўня 2009 году фатаграфіі, зробленыя падчас запісу альбома, былі выкладзеныя на афіцыйным сайце Rammstein. У тым жа месяцы назва «Freud und Leid» (па-беларуску: радасьць і смутак), якая зьявілася на некалькіх сайтах як назва новага альбома, была аспрэчана Рыхардам Круспэ.

8 назваў песень было апублікавана 13 жніўня 2009 году. 19 жніўня ўсе 11 загалоўкаў трэкаў сталі вядомыя.

Прасоўваньне

рэдагаваць

Першы самотнік з альбома, «Pussy», дапоўнены песьняй «Rammlied», выйшаў 18 верасьня 2009 году ў Эўропе й 19 верасьня ў ЗША. Сангл суправаджаўся кліпам на песьню «Pussy», які зьяўляецца вельмі скандальным: у канцы кліпа паказваюцца ґеніталіі ўдзельнікаў гурта. Рыхард Круспэ ў адным зь інтэрвію наконт гэтага сказаў: «Без камэнтароў». У цэлым, асноўная ідэя кліпа — высьмейваньне нямецкіх ідэалаў, стэрэатыпаў, порнаіндустрыі й іншага. Аднак пасьля выхаду «Making of Pussy» стала вядома, што ў кліпе былі выкарыстаныя дублёры.

Працягваючы эпатаваць грамадзкасьць, гурт заявіў аб выпуску абмежаванага выданьня альбома, забясьпечанага скрыняй з прыстасаваньнямі для інтымных гульняў, а таксама шасьцю фалаімітатарамі, нібыта адпаведнымі рэальным памерах ґеніталій удзельнікаў гурта, кайданкамі й змазкай.

21 сьнежня выйшаў кліп на песьню «Ich tu dir weh», прэмʼера якога прайшла на сайце visit-x.net. Рэжысэрам выступіў Ёнас Акерлунд. 8 лютага 2010 году ў Эўропе й 9 лютага ў Амэрыцы выйшаў другі самотнік з альбома — «Ich tu dir weh».

23 красавіка 2010 году прайшла вэб-прэзентацыя трэцяга самотніка з альбома — «Haifisch», разам з кліпам да яго.

Самотнікі

рэдагаваць

Сьпіс кампазыцыяў

рэдагаваць
Назва
1. «Rammlied» (Ramm-песьня) 05:19
2. «Ich tu dir Weh» (Я раблю табе балюча) 05:02
3. «Waidmanns Heil» (Шчасьлівага паляваньня!) 03:33
4. «Haifisch» (Акула) 03:45
5. «B********» 04:15
6. «Frühling in Paris» (Вясна ў Парыжы) 04:45
7. «Wiener Blut» (Венская кроў) 03:53
8. «Pussy» (Кіска) 04:00
9. «Liebe ist für alle da» (Каханьня для ўсіх) 03:26
10. «Mehr» (Больш) 04:09
11. «Roter Sand» (Чырвоны пясок) 03:59
46:06
Бонусныя трэкі
Назва
12. «Führe mich» (Вядзі мяне) 04:34
13. «Donaukinder» (Дзеці Дуная) 05:18
14. «Halt» (Спыніцеся) 04:21
15. «Roter Sand (Orchester Version)» (Чырвоны пясок (аркэстровая вэрсія)) 04:06
16. «Liese» (Ліза) 03:56
68:21[2]

Цікавыя факты

рэдагаваць
  • Песьня Ich tu dir weh была забаронена ў Нямеччыны з-за «хвалы гвалту й садамазахізму». Гурту давялося мяняць тэкст песьні для ўсіх шоў у Нямеччыне ў 2009 годзе, прычым тэкст мяняўся ад канцэрту да канцэрту. Таксама на некаторых канцэртах яна замянялася іншай песьняй, такімі як: Mein Teil, Rein Raus і Asche zu Asche.
  • Пашыранае выданьне альбома ўключала ў сябе шэсьць фалаімітатараў, па словах гурта, «вырабленых па рэальных сьляпках плоцевых органаў музыкаў».Таксама ў набор уваходзілі змазка й кайданкі.
  • У 2012 годзе ў сетцы пратачыліся дэма-запісы песьняў, запісаных падчас сэсіі Liebe ist für alle da. Сярод дэма-запісаў апынуліся такія песьні, як: «Eisemann», ангельская вэрсія «Pussy», а таксама дэма-вэрсіі песень «Mein Land», «Was ich liebe», «Gib mir deine Augen» і іншых.