Tuzin.fm
«Тузін Гітоў» (Tuzin.fm, Tuzinfm.by) — прыватнае некамэрцыйнае беларускамоўнае сеціўнае выданьне, заснаванае ў 2003 годзе для асьвятленьня музычнай творчасьці ў Беларусі[1]. Ставіць у якасьці задачаў: прасоўваньне музыкі, створанай у Беларусі; заахвочваньне да праслухоўваньня беларускіх твораў як мага большую аўдыторыю[2]. Ініцыюе і рэалізуе музычныя праекты ды выступае інфармацыйным партнэрам самых значных падзеяў на беларускай незалежнай сцэне. Самастойна вызначае сваю інфармацыйную палітыку, характар і зьмест інфармацыі, рэклямы, аўдыё і відэа-матэрыялаў. На 2009 год меў больш за 50 тыс. штомесячных наведнікаў, якія спампоўвалі больш за 80 тыс. песьняў[3].
Тузін Гітоў | |
Слоган | Слушны музычны партал |
---|---|
Тып | СМІ |
Даступныя мовы | беларуская |
Аўтар | Сяргей Будкін, Вецер Мэханічны, Аляксей Мінчонак |
Пачатак працы | 12 кастрычніка 2003 (21 год таму) |
Камэрцыйны? | не |
Рэгістрацыя | ёсьць: не абавязкова, задарма |
Актуальны стан | дзейны |
Рэйтынг Alexa | 6013 (2015; у Беларусі) |
www.tuzinfm.by |
Гісторыя
рэдагавацьСайт распачаў дзейнасьць 12 кастрычніка 2003 году[4]. Сайт некалькі разоў мяняў свой адрас. Першапачаткова ён знаходзіўся па адрасе music.fromby.net. Пазьней адрас зьмяніўся на tuzin.fm[5], але празь цяжкасьці з дамэнам перамясьціўся на tuzinfm.by[6]. З траўня 2017 году партал даступны й на tuzin.by. Бэк-каталёг артыкулаў прадстаўлен на mpby.ru.
У 2004 г. сумесна зь Беларускім калегіюмам выдаў кнігу «Залатыя дыскі беларускага рок-н-ролу» з апісаньнем 20 музычных альбомаў 1970—1990-х гадоў[7].
Зь 2004 г. выпускае радыёперадачу свайго гіт-параду пад назовам «Радыё Тузін», якую вядзе саліст гурта «Палац» Алег Хаменка. Ад пачатку перадача выходзіла на Радыё «Рокс» (Менск), з 2005 г. — на Радыё «Менск», з 2006 г. — на Радыё «Рацыя» (Беласток)[8]. У 2005—2011 гг. штогод выпускаў складанку з 12 песьняў-пераможцаў свайго сеціўнага гіт-параду пад назовам «Прэм’ер Тузін» (2005[9][10], 2006, 2007, 2008, 2009, 2011). У 2005—2007 гадах браў удзел у ладжаньні цырымоніі ўзнагароджаньня найлепшых музыкаў краіны «Рок-каранацыя»[11]. 16 сакавіка 2006 году ў Вільні (Летува) правёў канцэрт «Рок-рэвалюцыя» з удзелам гурта N.R.M. У 2006 г. разам з выдавецтвам Volia Music выдаў складанку «Песьні свабоды». 3 лістапада 2007 году зладзіў у менскім касьцёле сьв. Сымона і Алены канцэрт памяці паэта Анатоля Сыса для збору сродкаў на помнік[12]. 31 жніўня 2008 году аднавіў у Менску пасьля 12-гадовага перапынку музычны фэстываль «Рок па вакацыях». 23 траўня 2009 году на лётнішчы Баравая (Менскі раён) браў удзел у фэстывалі «Bela Music», які ладзіла Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
У 2009 і 2011 гг. разам з кампаніяй «Будзьма беларусамі!» выдаў музычныя кружэлкі «Тузін. Перазагрузка» й «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» зь перакладзенымі на беларускую мову песьнямі іншамоўных выканаўцаў. У 2011—2012 гг. ладзіў акустычныя канцэрты «Тузін. Unplugged» з удзелам беларускіх рок-выканаўцаў[13]. У 2012—2013 гг. правёў шэраг канцэртаў «Жывы Тузін». У 2012 г. сумесна з радыё «Рацыя» (Беласток) выдаў аўдыёкнігу Сяржука Вітушкі «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі». У 2012—2013 гг. супольна з Падляскай опэрай і філярмоніяй падрыхтаваў дыск музычнай агучкі клясыкі беларускага нямога кіно «Тузін. Немаўля»[14]. У чэрвені 2014 г. разам з праваабарончым цэнтрам «Вясна» выпусьціў складанку песьняў «Апошні золак»[15][16][17]. Таксама ў 2014 г. супольна з фондам «Вяртаньне» правёў конкурс маладых выканаўцаў «Засьпявай.by»[18], чарговы быў распачаты ў 2017 годзе[19].
Створаныя пры ўдзеле партала дыскі
рэдагаваць- Прэм'ер Тузін (2005–2011)
- Песьні свабоды (2006)
- Тузін. Перазагрузка (2009)
- Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2 (2011)
- Дзінь-дзілінь: Пара гуляць у казкі (казкі Сяржука Вітушкі, 2012)
- Тузін.Немаўля (дыск і арт-праект, 2012–2013)
- Апошні золак (супольны праект і зборнік песень, 2013–2014)
- Re:Песняры (канцэрт і дыск, 2014)[20][21]
Дзяржаўны ціск
рэдагавацьУ 2013 годзе берасьцейскі канцэрт у падтрымку праекту Тузін.Немаўля быў адменены гарадзкімі ўладамі па ідэялягічных прычынах[22].
Ацэнкі
рэдагавацьУ інтэрвію з заснавальнікам Сяргеем Будкіным у сувязі зь першай гадавінаю сайту Вольга Самусік з «Музыкальной газеты» зазначыла, што music.fromby.net самы папулярны сярод беларускамоўных інтэрнэт-парталаў[23]. У сваім тэматычным артыкуле 2005 году яна ж назвала Tuzin.fm «самым запатрабаваным беларускім музычным сайтам»[10]. У справаздачы зь вечара з нагоды пяцігодзьдзя партала Tuzin.fm быў рэкамэндаваны Ганнай Ждановіч з «Белорусов и рынка» ў якасьці аднаго «з найбольш буйных рэсурсаў у Інтэрнэце, прысвечаных беларускай музыцы»[24].
У інтэрвію «Музыкальной газете» ў 2006 годзе рок-князёўна Руся прызнавала, што партал, які «набраў абароты», — хросны бацька яе гурту «Indiga»[25].
Падчас прэзэнтацыі складанкі «Прэм’ер Тузін 2007» у 2008 годзе музыка Лявон Вольскі адзначыў, што «Тузін Гітоў» «зьяўляецца адзіным кампэтэнтным гіт-парадам Беларусі»[26].
Заснавальнік «Ultra-music.com» Вячаслаў Радзівонаў праз «Будзьма беларусамі!» даў сваю ацэнку парталу на яго сямігодзьдзе: «Унікальная й вельмі своечасовая зьява. Ён зьявіўся менавіта тады, калі беларускамоўнай музыцы была неабходная падтрымка, магчымасьць давесьці яе да вялікай аўдыторыі»[27].
Павал Сьвярдлоў, рэдактар «KYKY.ORG», у аглядзе ўсіх музычных прэміяў Беларусі на 2013 год пакрытыкаваў партал за тое, што гіт-парад не працаваў цягам году, але пахваліў афлайнавую актыўнасьць, «два цудоўных праекта: „Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі“ і „Тузін.Немаўля“»[28].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ АА. (2019-07-22) Дзе шукаць новую беларускую музыку. Спасылкі і ня толькі (бел.). Свабода. Праверана 2020-04-03 г. Архіўная копія ад 2019-07-23 г.
- ^ Катерина Карпицкая. Пациент скорее мёртв, чем жив (рас.). Read Me. Праверана 2019-09-15 г. Архіўная копія ад 2019-09-15 г.
- ^ «Тузін Гітоў» выдаў лепшыя песьні 2009 // Экспэрты.by, 24 сьнежня 2009 г. Праверана 1 сьнежня 2014 г.
- ^ Татьяна Замировская; Максим Иващенко. СЕМЬ ДНЕЙ ИСТОРИИ БЕЛОРУССКОГО РОК-Н-РОЛЛА (рас.). Музыкальная газета. Праверана 2019-11-03 г. Архіўная копія ад 2019-11-03 г.
- ^ Алексей Александров. (2011-09-26) Из потока новостей (рас.). Белорусы и рынок. Праверана 2020-04-08 г. Архіўная копія ад 2020-04-08 г.
- ^ АА. (2015-12-09) 12 гадоў беларускага року: тузін пытаньняў «Тузіну Гітоў» (бел.). Свабода. Праверана 2019-10-05 г. Архіўная копія ад 2019-10-05 г.
- ^ Сяргей Будкін, Максім Жбанкоў, Павал Сьвярдлоў. Залатыя дыскі беларускага рок-н-ролу // Kamunikat.org, 2015 г. Праверана 13 лістапада 2015 г.
- ^ Ольга Клещук. (2009-01-28) Музыкальный интернет-портал "Тузін Гітоў" отметил пятилетие (рас.). БелаПАН. Праверана 2020-04-08 г. Архіўная копія ад 2020-04-08 г.
- ^ Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй. 222 альбомы беларускага року і ня толькі / Віталь Супрановіч. — Менск: Беларуская музычная альтэрнатыва, 2006. — С. 70-73. — 440 с. — 2000 ас. — ISBN 000-5673-16-4
- ^ а б Самусик, Ольга «Тузін гітоу» :: Первый сборник -- первая ласточка? (рас.). Музыкальная газета. Праверана 2020-04-07 г. Архіўная копія ад 2020-04-07 г.
- ^ Ольга Самусик. Сергей Будкин Короны за 2006-й! (рас.). Музыкальная газета. Праверана 2019-11-03 г. Архіўная копія ад 2020-07-10 г.
- ^ Канцэрт памяці Анатоля Сыса // СтудФармат, 25 кастрычніка 2007 г. Праверана 13 лістапада 2015 г.
- ^ Сямігоддзе партала “Тузін Гітоў” (фотарэпартаж) (бел.). Будзьма беларусамі! (2011-04-27). Праверана 2019-12-09 г. Архіўная копія ад 2019-12-09 г.
- ^ Фігуры тыдня: Сяргей Будкін, Таццяна Шаракова, Сяргей Дарафееў (бел.). Новы час (2012-12-08). Праверана 2020-04-05 г. Архіўная копія ад 2020-04-05 г.
- ^ Музычны праект супраць смяротнага пакараньня «Апошні золак» // Tut.by, 17 чэрвеня 2014 г. Праверана 13 лістапада 2015 г.
- ^ Илья Малиновский. (2013-10-08) "Апошні золак" или возвращение совместных музыкальных проектов (видео) (рас.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2020-03-31 г. Архіўная копія ад 2020-03-31 г.
- ^ Ілля Маліноўскі. (2013-10-08) “Апошні золак” ці вяртанне супольных музычных праектаў (відэа) (бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2020-03-31 г. Архіўная копія ад 2020-03-31 г.
- ^ АЗ. (2018-12-12) «Тузіну» — 15. Як стварыць найбуйнейшы музычны партал Беларусі насуперак усяму (бел.). Свабода. Праверана 2019-07-02 г. Архіўная копія ад 2019-07-02 г.
- ^ «Заспявай» пройдзе ў фармаце 4x4 (бел.). Новы час (2017-03-17). Праверана 2020-02-09 г. Архіўная копія ад 2020-02-09 г.
- ^ Руся. (2014-06-27) Если бы Мик Джаггер родился в Беларуси, работал бы бухгалтером (рас.). KYKY.ORG. — Вот сейчас «Тузін гітоў» завершает песняровский трибьют-проект. Приятно прийти на студию и встретиться со всеми. Праверана 2020-03-30 г. Архіўная копія ад 2020-03-30 г.
- ^ Анна Жданович. (2014-03-17) Опыт и молодость "Песняров" (рас.). Белорусы и рынок. Праверана 2020-04-09 г. Архіўная копія ад 2020-04-09 г.
- ^ У Брэсце забаранілі канцэрт праекту «Тузін.Немаўля» (бел.). Вясна (2013-12-13). Праверана 2020-04-03 г. Архіўная копія ад 2020-04-03 г.
- ^ Самусик, Ольга Будкин, Сергей :: Гости из Интернета, или Обо всем помногу (рас.). Музыкальная газета. Праверана 2020-06-24 г. Архіўная копія ад 2020-06-24 г.
- ^ Анна Жданович. (2009-02-02) От Интернета до open-air (рас.). Белорусы и рынок. Праверана 2020-04-08 г. Архіўная копія ад 2020-04-08 г.
- ^ Людмила Погодина. (2007) ИТОГИ ГОДА: К итогам 2006-го (рас.). Музыкальная газета. Праверана 2018-12-03 г. Архіўная копія ад 2020-07-27 г.
- ^ Екатерина “Fobia_L” Осипчик. «Прэм’ер Тузін-2007» — адзіны ці апошні з Магікан? (бел.). LiveSound.by. Праверана 2019-11-22 г. Архіўная копія ад 2008-02-12 г.
- ^ Сямігоддзе праекта “Тузін Гітоў”. Інтэрвію з стваральнікамі (бел.). Будзьма беларусамі! (2010-10-15). Праверана 2019-12-09 г. Архіўная копія ад 2019-12-09 г.
- ^ Павел Свердлов. (2013-01-31) Пляски на костях «Рок-каранацыі», или зачем Беларуси шесть музыкальных премий (рас.). KYKY.ORG. Праверана 2020-03-21 г. Архіўная копія ад 2020-03-21 г.