Вячэрніца гіганцкая

(Перанакіравана з «Nyctalus lasiopterus»)

Вячэрніца гіганцкая (Nyctalus lasiopterus) — від рукакрылых сысуноў сямейства вечарнікавых (гладканосых[1]).

Вячэрніца гіганцкая
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
НадклясаЧатырохногія
КлясаСысуны
ПадклясаЗьвяры
ІнфраклясаПляцэнтарныя
АтрадРукакрылыя
СямействаВечарнікавыя
РодВячэрніца (Nyctalus)
ВідВячэрніца гіганцкая
Бінамінальная намэнклятура
Nyctalus lasiopterus
(Schreber, 1780)
Арэал
Арэал

Вонкавы выгляд

рэдагаваць

Даўжыня цела 84–104 мм, размах крылаў 41–46 см, вага 41–76 г. Верх ад палевага да каштанава-рудага. Ніз трохі святлей сьпіны, вобласьці за вушамі цямней. Крылы вузкія, доўгія, завостраныя. Вушы круглявыя, з скурнымі складкамі.

Распаўсюджваньне

рэдагаваць

Сустракаецца ў Эўропе і Міжземнамор'і (Азэрбайджан, Беларусь, Баўгарыя, Вугоршчына, Грэцыя, Грузія, Іран, Гішпанія, Італія (укл. Сыцылія) Казахстан, Кіпр, Лібія, Малдова, Манака, Марока, Нямеччына, Партугалія, Паўночная Македонія, Польшча, Расея, Румынія, Славаччына, Славенія, Украіна, Турэччына, Францыя, Харватыя, Чэхія, Швайцарыя).

Лад жыцьця

рэдагаваць

Nyctalus lasiopterus здабывае ежу ў зьмешаных і лісьцяных лясах і лясістых рачных далінах (апошнія асабліва падчас міграцыі). Сілкуецца вусякамі, але падчас міграцыі ў паўднёвай частцы арэала здабывае шмат дробных вераб'іных. Жыве групамі або невялікімі зграямі, часта разам зь іншымі відамі кажаноў.

  1. ^ Курскоў А. Гіганцкая вячэрніца Чырвоная кніга Беларусі Праверана 30 жніўня 2024 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць