4-ы пяхотны рэгімэнт польнай булавы Вялікага Княства Літоўскага
4-ы пяхотны рэгімэнт польнай булавы Вялікага Княства Літоўскага — пяхотнае падразьдзяленьне войска Вялікага Княства Літоўскага пэрыяду Рэчы Паспалітай.
4-ы пяхотны рэгімэнт польнай булавы Вялікага Княства Літоўскага | |
4 Regiment Pieszy Buławy Polnej Litewskiej | |
Міхал Юзэф Масальскі, гетман польны літоўскі ў 1744-1762 | |
Гады існаваньня | 1775—1795 |
---|---|
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
Уваходзіць у | Рэч Паспалітая |
Тып | пяхота |
Колькасьць | 901 чалавек |
Дысьлякацыя | Берасьце, Тэрэспаль (1783), Вільня (1787-1789), Барысаў (1790), Менск (1791), Слуцак (1792), Жыжмары (1794) |
Зьяўлялася тактычнай адзінкай, якая складалася зь некалькіх аддзелаў пяхоты, што адпавядала пазьнейшаму пяхотнаму палку. Назва азначае, што на чале вайсковай адзінкі кожны раз быў гетман польны літоўскі.
Утвораны ў 1775 годзе ў выніку прысьпешваньня Коннага рэгімэнта польнай булавы Вялікага Княства Літоўскага.
Разьмяшчэньне: Берасьце, Тэрэспаль (1783), Вільня (1787—1789), Барысаў (1790), Менск (1791), Слуцак (1792), Жыжмары (1794).
Шэфы
рэдагавацьГетманы польныя ВКЛ:
- Юзэф Сасноўскі, ваявода полацкі 1776—1780
- Людвік Тышкевіч (1780—1792)
- Касакоўскі, пісар польны
Палкоўнікі
рэдагаваць- Адам Паплонскі (3 верасьня 1776—1790)
- Ян Мэйен 30 лістапада 1790
Бітвы й сутычкі
рэдагавацьРэгімэнт удзельнічаў у расейска-польскай вайне 1792 году, што тычылася абароны наступстваў Канстытуцыі 3 траўня 1791 году. Мір (11 чэрвеня 1792), Вільня (22/23 красавіка 1794), Прага (4 лістапада)
Літаратура
рэдагаваць- Gembarzewski B. Rodowody pułków polskich i oddziałów równorzędnych od r. 1717 do r. 1831. — Warszawa, 1925.