3-ці пяхотны рэгімэнт польнай булавы Вялікага Княства Літоўскага
3-ці пяхотны рэгімэнт польнай булавы Вялікага Княства Літоўскага — пяхотнае падразьдзяленьне войска Вялікага Княства Літоўскага пэрыяду Рэчы Паспалітай.
3-ці пяхотны рэгімэнт польнай булавы Вялікага Княства Літоўскага | |
3 Regiment Pieszy Buławy Polnej Litewskiej | |
Жаўнер 3-га літоўскага пяхотнага палку часоў вайны расейска-польскай 1792 году | |
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
---|---|
Уваходзіць у | Рэч Паспалітая |
Тып | пяхота |
Колькасьць | 901 чалавек |
Дысьлякацыя | Менск (1775), Янішкі (1778), Наваградак, Шарашова (1778—1789), Коўна (1789), Вільня (1790), Коўна (1791), Прэны (сьнежань 1792), Робэс (1794). |
Зьяўлялася тактычнай адзінкай, якая складалася зь некалькіх аддзелаў пяхоты, што адпавядала пазьнейшаму пяхотнаму палку. Назва азначае, што на чале вайсковай адзінкі кожны раз быў гетман польны літоўскі.
У 1717 годзе называўся «Полкам інфантэрыі гетмана польнага Вялікага Княства Літоўскага», каля 1759 «Пяхотным рэгімэнтам польнай булавы Вялікага Княства Літоўскага», каля 1776 «3-ім рэгімэнтам польнай булавы Вялікага Княства Літоўскага», у 1793 годзе «3-ім рэгімэнтам літоўскім».
Месцазнаходжаньне: Менск (1775), Янішкі (1778), Наваградак, Шарашова (1778—1789), Коўна (1789), Вільня (1790), Коўна (1791), Прэны (сьнежань 1792), Шаты (1794).
Шэфы
рэдагавацьГетманы польныя Вялікага Княства Літоўскага:
- Станіслаў Дэнгаф, мечнік ВКЛ, пам. 1728
- князь Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька» (1736—1744)
- Міхал Юзэф Масальскі (4 кастрычніка 1744—1762)
- Аляксандар Міхал Сапега (1762)
- Юзэф Сасноўскі, ваявода полацкі (1776 — 1780)
- Людвік Тышкевіч (1780 — 1793)
- Касакоўскі, пісар польны 1794)
Галерэя
рэдагавацьПалкоўнікі
рэдагаваць- Бжастоўскі, староста аршанскі (1754), генэрал-лейтэнант (1755)
- Юзэф Асіпоўскі (13 лютага 1778), падкаморы смаленскі (1778)
- князь Ігнаці Гедройц (1789)
- Павал Ян Грабоўскі (1794)
Бітвы й сутычкі
рэдагавацьРэгімэнт удзельнічаў у расейска-польскай вайне 1792 году, што тычылася абароны наступстваў Канстытуцыі 3 траўня 1791 году. Гранэ 24 ліпеня 1792, Вільня 11 жніўня 1794, Прага 4 лістапада.
Літаратура
рэдагаваць- Gembarzewski B. Rodowody pułków polskich i oddziałów równorzędnych od r. 1717 do r. 1831. — Warszawa, 1925.