Янішкі (горад)
Яні́шкі (па-летувіску: Joniškis) — горад у паўночнай Летуве, за 14 км ад мяжы з Латвіяй. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Янішкаўскага раёну Шавельскага павету. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 9 тыс. чалавек. Янішкі адносяцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.
Янішкі | |||||
лет. Летувы | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1526 | ||||
Горад з: | 1616 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Шавельскі | ||||
Плошча: | 8,34 км² | ||||
Вышыня: | 60 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2017) | |||||
колькасьць: | 8757 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1050 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-84001 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 56°14′0″ пн. ш. 23°37′0″ у. д. / 56.23333° пн. ш. 23.61667° у. д.Каардынаты: 56°14′0″ пн. ш. 23°37′0″ у. д. / 56.23333° пн. ш. 23.61667° у. д. | ||||
Янішкі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.joniskis.lt/ |
Гісторыя
рэдагавацьУ гістарычных крыніцах паселішча ўпершыню ўзгадваецца ў 1526 годзе, калі віленскі біскуп Ян, загадаў пабудаваць у адным з паселішчаў аўкштоцкіх паганцаў касьцёл і ўтварыць прыход. Ад імя біскупа і пайшла назва паселішча. Вялікі князь Жыгімонт Ваза 4 ліпеня 1616 году дараваў Янішкам магдэбурскае права і герб.
Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай Янішкі трапілі ў склад Расейскай імпэрыі. У сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя праз горад прайшла шаша Рыга — Тыльзыт.
У Янішках, да Другой сусьветнай вайны, жыло шмат габрэяў. Дзейнічала габрэйская школа і тры сынагогі. Большасьць габрэяў была забітая падчас вайны.
З 1950 году Янішкі сталі раённым цэнтрам.