Яўген Барычэўскі
Яўген Іванавіч Барычэўскі (17 сьнежня 1883, Менск — 12 верасьня 1934; Крыптанім: Е. Б.) — беларускі літаратуразнавец і перакладчык. Прафэсар (1928)[1].
Яўген Барычэўскі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Яўген Іванавіч Барычэўскі |
Нарадзіўся | 17 сьнежня 1883 Менск |
Памёр | 12 верасьня 1934 (50 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | літаратуразнаўца, перакладчык |
Мовы | беларуская, расейская |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў сям’і натарыюса. Скончыў Менскую клясычную гімназію (1903), паступіў у Бэрлінскі ўнівэрсытэт, у 1904 перавёўся на гісторыка-філялягічны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэту, які скончыў у 1910[1]. Атрымаў залаты мэдаль за выпускную працу «Рэалізм Гартмана».
Працаваў у Маскоўскім унівэрсытэце, выкладаў расейскую літаратуру ў сярэдніх навучальных установах Масквы, займаўся навукова-літаратурнай дзейнасьцю, друкаваў артыкулы і дасьледаваньні ў маскоўскіх часопісах і газэтах. З восені 1918 прызначаны вучоным сакратаром Музэйнага аддзелу Наркамасьветы. У пачатку 1922 запрошаны на працу ў БДУ[1]. Працаваў у Менскай цэнтральнай партыйнай школе (1924—1927), у Інбелкульце і Інстытуце літаратуры і мастацтва АН БССР (1927—1933). Прафэсар.
Навуковая дзейнасьць
рэдагавацьПісаў на беларускай і расейскай мовах. У 1922 годзе ў Маскве выйшла складзеная Я. Барычэўскім кніга «Мир искусств в образах». У 1927 годзе ў Менску выдадзены працы «Тэорыя санэту» і «Паэтыка літаратурных жанраў», якія найбольш глыбока ў тагачасным беларускім літаратуразнаўстве тлумачылі прыроду мастацтва ў яго сувязі з сацыяльна-гістарычнымі і грамадзкімі зьявамі[1].
Артыкулы і дасьледаваньні па пытаньнях паэтыкі і эстэтыкі, прысьечаныя творчасьці Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, расейскіх, нямецкіх, францускіх пісьменьнікаў, друкаваліся ў «Працах Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту», у часопісах «Маладняк», «Узвышша», «Полымя», «Трыбуна мастацтва». Аўтар дапаможніка для студэнтаў-завочнікаў «Паэтыка. Курс для завочнага педфаку» (1929—1930). Удзельнічаў у падрыхтоўцы Збору твораў М. Багдановіча ў 2 т. (1927—1928).
Бібліяграфія
рэдагаваць- Эўг. Барычэўскі. Літаратурныя погляды й густ сучаснае Нямеччыны. // Полымя : часопіс. — 1925. — № 3. — С. 110—120.
- Аўг. Барычэўскі. Тэорыя санету. — Менск: Выдавецтва ЦБ «Маладняка», 1927. — 56 с. — 2000 ас.
- Аўг. Барычэўскі. Паэтыка літаратурных жанраў / Апрацаваў на ўзорах беларускай літаратуры У. Дзяржынскі. — Менск: Дзяржаўнае Выдавецтва Беларусі, 1927. — 167 с. — 3000 ас.
- А. І. Барычэўскі. Сучаснае ў старажытным. // Узвышша : часопіс. — 1928. — № 3. — С. 111—112.
- Праф. Барычэўскі. Гётэ і тэатр. // Мастацтва і рэвалюцыя : часопіс. — 1932, ліпень. — № 1. — С. 21—25.
Крытыка, рэцэнзіі
рэдагаваць- П. Жарскі. Бібліяграфія. А. І. Барычэўскі. Паэтыка літаратурных твораў. Апрацаваў на ўзорах беларускай літаратуры Ўл. Дзяржынскі. Беларускае Дзяржаўнае Выдавецтва. Менск—1927. Цана 1 р. 10 к. ст. 163. // Савецкая Беларусь : газэта. — 1927, 5 чэрвеня. — № 125 (2017). — С. 3.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Барычэўскі Яўген. / біяграфічныя зьвесткі А. А. Лойка // пад рэдакцыяй А. В. Мальдзіса. Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т.. — Менск: Беларуская энцыклапедыя імя ПетрусяБроўкі, 1992. — Т. 1, Абуховіч-Ватацы. — С. 258. — ISBN 5-85700-061-0.
- Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 2. — Мінск, 1996.
- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
- Календарыюм // «Czasopis» № 12/2003
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 1. — Мінск, 1984.
- Чарнякевіч Ц. Мінск — Берлін — Масква — Мінск: Германіяна Яўгена Барычэўскага // Літаратура і мастацтва. № 5. — 2011, 4 лют.