Іва́н Іва́навіч Замо́цін (па-расейску: Иван Иванович Замотин; 1 лістапада 1873, Крывулін, цяпер Цьвярская вобласьць, Расея — 25 траўня 1942, Горкі) — беларуска-расейскі літаратуразнавец. Акадэмік Беларускай акадэміі навук (1928).

Іван Іванавіч Замоцін
Иван Иванович Замотин
Дата нараджэньня 1 лістапада 1873(1873-11-01)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 25 траўня 1942(1942-05-25) (68 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак літаратуразнаўца
Навуковая сфэра літаратуразнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар філялягічных навук (1934)

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў вёсцы Крывуліне Бежацкага павета Цьвярской губэрні.

У 1893 годзе скончыў з залатым мэдалём Пскоўскую гімназію, у 1897 годзе Пецярбурскі гісторыка-філялягічны інстытут.

Пачаў працу ў гімназіях Санк-Пецярбургу й Варшавы. У 1904 годзе атрымаў навуковую ступень магістра. У тым жа годзе ён становіцца прыват-дацэнтам Імпэратарскага Варшаўскага, а потым Пецярбурскага ўнівэрсытэтаў. З 1908 году прафэсар Імпэратарскага Варшаўскага ўнівэрсытэту, у 1917 годзе ўжо Данскага ўнівэрсытэту.

З 1922 году прафэсар Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту ў Менску. За два гады дасканала вывучыў беларускую мову. Адзін з пачынальнікаў беларускага літаратуразнаўства XX стагодзьдзя. Першы загадчык катэдры беларускае літаратуры і этналёгіі БДУ. Акадэмік Беларускай акадэміі навук (1928), сябар-карэспандэнт АН СССР (1929), доктар філялягічных навук (1934). Адначасова з 1925 году працаваў у Інбелкульце, з 1929 году ў БелАН. У 1931—1933 гадах дырэктар Інстытуту літаратуры і мастацтва БелАН. З 1931 годе прафэсар Менскага вышэйшага пэдагагічнага інстытуту. Складальнік і рэдактар выданьняў Максіма Багдановіча, Алеся Гаруна, Паўлюка Труса, Цёткі й інш.

Арыштаваны ДПУ БССР 4 красавіка 1938 году па адрасе: вул. Савецкая, д. 19, кв. 3. 5 жніўня 1939 году, паводле пастановы калегіі АДПУ СССР, асуджаны як «удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі» да зьняволеньня ў лягерах тэрмінам на 8 гадоў. Знаходзіўся ў Комі АССР. Памёр 25 траўня 1942 году ў турэмным шпіталі ў Горкім.

 
Іван(недаступная спасылка) Замоцін, здымак з крымінальнае справы.

Пасьмяротна рэабілітаваны судовай калегіяй у крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 18 красавіка 1956 году. Асабовая справа № 5890-с з фатаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Навуковая дзейнасьць

рэдагаваць

Аўтар працаў па гісторыі расейскае літаратуры XVIII—XX стагодзьдзяў. Найбольш значныя працы прысьвечаныя расейскаму рамантызму 1820—1830-х гадоў ва ўзаемасувязі з заходнеэўрапейскай літаратурай, станаўленьню рэалістычнага мэтаду ў расейскай літаратуры 1840—1860-х гадоў (творчасьць Вісарыёна Бялінскага, Мікалая Чарнышэўскага, Івана Тургенева, Фёдара Дастаеўскага, Льва Талстога)[1]. Напісаў шэраг працаў па гісторыі беларускай літаратуры пачатку XX ст.: «Пуціны беларускай літаратуры (Якуб Колас — „Новая зямля“)» (1924), «Паэма Якуба Класа „Сымон-музыка“ як аўтахарактарыстыка» (1924), «Беларуская драматургія, ч. I — Драматычныя творы Я. Купалы» (1927), «М. Багдановіч. Крытыка-біяграфічны нарыс» (1927) і інш[2].

Працуючы выкладчыкам ВНУ, Замоцін распрацоўваў пытаньні мэтодыкі вывучэньня беларускае літаратуры ў новай школе. Сярод настаўнікаў-філёлягаў асабліва папулярнымі былі два выпускі ягоных мэтадычных нарысаў «Мастацкая літаратура ў школьным выкладаньні» (1927—1928)[2].

На будынку Беларускага пэдагагічнага ўнівэрсытэту ў Менску ўсталяваная памятная дошка на гонар Івана Замоціна.

  1. ^ Памяці вучонага. Замоцін Іван Іванавіч. nasb.gov.by. Праверана 28-8-2019 г. Архіўная копія ад 28-8-2019 г.
  2. ^ а б Замоцін Іван Іванавіч. elib.bspu.by. Праверана 28-8-2019 г. Архіўная копія ад 28-8-2019 г.

Літаратура

рэдагаваць