Яфі́м Максі́мавіч Гавару́шка (15 кастрычніка 1911, в. Востраў, Рагачоўскі павет, Магілёўская губэрня, цяпер Рагачоўскі раён Гомельскае вобласьці3 чэрвеня 1992, Смалявічы, Менская вобласьць) — беларускі празаік, публіцыст, пэдагог[1].

Яфім Максімавіч Гаварушка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 15 кастрычніка 1911
Востраў, Рагачоўскі павет, Магілёўская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр 3 чэрвеня 1992
Смалявічы, Смалявіцкі раён, Менская вобласьць, Беларусь
Пахаваны Смалявічы
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці публіцыст, пісьменьнік

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Выхоўваўся ў дзіцячым доме ў Бабруйску. У 1935 скончыў МВПІ. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Смалявічах. Арыштаваны 9 сьнежня 1936. Асуджаны 2 кастрычніка 1937 на 6 гадоў пазбаўленьня волі й 5 гадоў пазбаўленьня грамадзянскіх правоў. Пасьля вызваленьня вярнуўся ў Смалявічы. Рэабілітаваны ў 1955. Працаваў настаўнікам і дырэктарам дзіцячага дома[1].

Уклаў кнігу рэпрэсаванага акадэміка І. Замоціна «Творы» (Мн., 1991). У апошнія гады жыцьця складаў анталёгію паэзіі рэпрэсаваных паэтаў «Песня падуладных». Пахаваны ў Смалявічах[1].

  1. ^ а б в Леанід Маракоў Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). — Смаленск: 2003 Т. Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9

Літаратура

рэдагаваць