Ятаўты (Бераставіцкі раён)
Я́таўты[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Куклянкі. Уваходзяць у склад Пагранічнага сельсавету Бераставіцкага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Ятаўты лац. Jataŭty | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Бераставіцкі |
Сельсавет: | Пагранічны |
Насельніцтва: | 46 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1511 |
Паштовы індэкс: | 231775 |
СААТА: | 4204840066 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°7′27″ пн. ш. 24°2′14″ у. д. / 53.12417° пн. ш. 24.03722° у. д.Каардынаты: 53°7′27″ пн. ш. 24°2′14″ у. д. / 53.12417° пн. ш. 24.03722° у. д. |
± Ятаўты |
Назва
рэдагавацьПаводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Ятаўт адпавядае старажытнаму германскаму імю Odald[2].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Ятаўт складаецца з фармантаў -ят- (-ют-), які паходзіць ад гоцкага iuþa, старагерманскага joþ 'дзіцё, народзінец, нашчадак', і -таўт- , які паходзіць ад гоцкага theuda 'род, народ'[3]. Такім парадкам, імя Ятаўт азначае «нашчадак роду»[4]. У гістарычным германскім арэале адзначалася імя Jotaldus[5] (Jutoldus[6], Judoldus[7]).
Гісторыя
рэдагавацьЗ 25 верасьня 2003 году вёска ўваходзіла ў склад Пагранічнага пасялковага савету. Да гэтага часу ўваходзіла ў склад Кватарскага сельсавету Бераставіцкага раёну, які быў скасаваны рашэньнем Гарадзенскага абласнога Савету дэпутатаў.[8] З 16 кастрычніка 2007 году вёска знаходзіцца ў складзе Пагранічнага сельсавету.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1905 год — 243 чалавекі[9]
- 1999 год — 93 чалавекі
- 2010 год — 46 чалавек
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 112.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 103.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 26.
- ^ Vinculum societatis: Joachim Wollasch zum 60. Geburtstag. — Glock und Lutz, 1991.S. 146, 148—149.
- ^ Veröffentlichungen. 10. Reihe: Quellen zur Wirtschaftsgeschichte Frankens. — Würzburg 1955. S. 31.
- ^ Lebensbeschreibung deren heiligen Kiliani, Bischofens. — Würzburg, 1738. S. 217.
- ^ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25.09.2003 N 32 «О решении вопросов административно-территориального устройства Берестовицкого района» (рас.)
- ^ Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродна, 1905. С. 180.