Пагранічны пасялковы савет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бераставіцкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Паграні́чны пасялко́вы саве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бераставіцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтрам савету быў рабочы пасёлак Пагранічны (цяпер пасёлак).

Гісторыя

рэдагаваць

17 сакавіка 1978 году працоўны пасёлак Бераставіца перайменаваны ў Пагранічны, Цецяроўскі сельсавет скасаваны, населеныя пункты, якія ўваходзілі ў яго склад, перададзеныя ў склад новастворанага Пагранічнага пасялковага савету.

25 верасьня 2003 году рашэньнем Гарадзенскага абласнога Савету дэпутатаў у склад пасялковага савету перададзеныя населеныя пункты Гарбачы, Жылічы, Кватары, Міжэвічы, Мянькі, Паўлюшкі, Сыраежкі, Франкова, Ятаўты ліквідаванага Кватарскага сельсавету[1].

5 кастрычніка 2007 году пасялковы савет скасаваны ў сувязі з тым, што пасёлак Пагранічны Бераставіцкага раёну зьмяніў статус з рабочага на сельскі, населеныя пункты перададзеныя навастворанаму Пагранічнаму сельсавету[2][3].

Населеныя пункты

рэдагаваць
  • 1 студзеня 1986 году — 12[4]

Літаратура

рэдагаваць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 2 (1944—1980 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1987. — 283 с. С. 65
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник / сост. О. А. Кудряшова [и др.]; под общ. ред. В. Л. Носевича. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 173 с. ISBN 978-985-6733-65-2. С. 144