Ясень (Магілёўская вобласьць)

Я́сень[1]вёска ў Асіпавіцкім раёне Магілёўскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар Ясенскага сельсавету.

Ясень
трансьліт. Jasień
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская вобласьць
Раён: Асіпавіцкі раён
Сельсавет: Ясенскі
Насельніцтва
колькасьць: 471 чал.
колькасьць двароў: 169
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2235
Паштовы індэкс: 213741
Геаграфічныя каардынаты: 53°15′14.3″ пн. ш. 28°55′43.7″ у. д. / 53.253972° пн. ш. 28.928806° у. д. / 53.253972; 28.928806Каардынаты: 53°15′14.3″ пн. ш. 28°55′43.7″ у. д. / 53.253972° пн. ш. 28.928806° у. д. / 53.253972; 28.928806
Ясень на мапе Беларусі
Ясень
Ясень
Ясень

Гісторыя

рэдагаваць

Каля вёскі знаходзіцца археалягічны помнік — курганны могільнік з 20 насыпаў, які належыў дрыгавічам і датуецца да 11—13 стагодзьдзяў. Сама вёска вядома з 16 ст., у 1524 — сяло, шляхецкая ўласнасьць. У 1579 дзейнічала царква. У 1581 сяло было ў складзе прыватнага маёнтка Глуск Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва ВКЛ. Ад 1793 у складзе Расейскай імпэрыі.

Ад 1795 у Бабруйскім павеце Менскай губэрні. У сярэдзіне 19 ст. вёска зьяўлялася ўласнасьцю памешчыка Лойкі. У 1897 у Замоскай воласьці Бабруйскага павету, было 70 сялянскіх гаспадарак, 80 жылых пабудоваў, 532 жыхары, працавалі царква, хлебазапасны магазін, вінная лаўка, млын. Побач зь вёскай знаходзілася аднайменная сядзіба. У 1907 адчыненая народная вучэльня.

Пасьля кастрычніцкага перавароту на базе народнае вучэльні створана працоўная школа 1-й ступені. У 1922 адкрыта хата-чытальня. У траўні 1942 нямецкія карнікі спалілі вёску і загубілі 11 яе мірных жыхароў. У 2001 было 182 двары, 469 жыхароў. У 2007 годзе 169 гаспадарак, 471 жыхар[2].

У вёсцы знаходзяцца помнікі памяці настаўнікаў і вучняў мясцовай школы, якія загінулі ў 1941—1945. Таксама ўсталяваныя помнікі на магілах савецкага лётчыка А. Баранава, які загінуў у баі ў 1941, і Героя Сацыялістычнай Працы А. М. Гарбацэвіча.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu).
  2. ^ Ясень // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 5. Кн. 1. — Менск, 2008. С. 136

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць