Янушаўка
Яну́шаўка[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Слабадзкога сельсавету.
Янушаўка | |
трансьліт. Janušaŭka | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Слабадзкі |
Насельніцтва: | 3 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222392 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°58′36.01″ пн. ш. 27°9′23.00″ у. д. / 54.9766694° пн. ш. 27.1563889° у. д.Каардынаты: 54°58′36.01″ пн. ш. 27°9′23.00″ у. д. / 54.9766694° пн. ш. 27.1563889° у. д. |
± Янушаўка |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1904 г. засьценак Жасьнянскай воласьці Віленскай губэрні, валоданьне Казлоўскай, 21 жыхар.
У 1921 г. фальварак гміны Жосна Дунілавіцкага (з 1925 года Пастаўскі) павету Віленскага ваяводзтва, 5 двароў, 32 жыхары.
З 12 кастрычніка 1940 году — у Слабадзкім сельсавеце Мядзельскага раёну Вялейскай, з 20 верасьня 1944 г. — Маладэчанскай, з 20 студзеня 1960 году — Менскай абласьцей.
У 1940 годзе вёска мела 5 двароў, 34 жыхары[2].
У сьнежні 1948 году у вёсцы была адчынена школа для дарослых, вучылася 12 чалавек. У 1949 годзе жыхары вёсак Зыкава і Янушаўка стварылі калгас імя Чкалава. 3 сакавіка 1954 году вёска ў складзе калгасу «1 Мая» (цэнтар — вёска Канстанцінава)[2].
Насельніцтва
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагавацьЗ вёскі Янушаўка паходзіць вятрак пачатку XX стагодзьдзя рэдкага ў Беларусі тыпу — пальтрак, перанесены ў Беларускі дзяржаўны музэй народнай архітэктуры і побыту ( Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 612Г000396).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ а б Янушевка Архівавана 5 кастрычніка 2013. (рас.)
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 38.
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі