Канстанцінава (Слабадзкі сельсавет)

вёска ў Слабадзкім сельсавеце Мядзельскага раёну Беларусі

Канстанці́нава[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Слабадзкога сельсавету.

Канстанцінава
трансьліт. Kanstancinava
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Мядзельскі
Сельсавет: Слабадзкі
Насельніцтва: 100 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1797
Паштовы індэкс: 222392
СААТА: 6240845041
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°59′12.98″ пн. ш. 27°10′5.02″ у. д. / 54.9869389° пн. ш. 27.1680611° у. д. / 54.9869389; 27.1680611Каардынаты: 54°59′12.98″ пн. ш. 27°10′5.02″ у. д. / 54.9869389° пн. ш. 27.1680611° у. д. / 54.9869389; 27.1680611
Канстанцінава на мапе Беларусі ±
Канстанцінава
Канстанцінава
Канстанцінава
Канстанцінава
Канстанцінава
Канстанцінава

Гісторыя

рэдагаваць

У 1904 годзе на месцы вёскі быў засьценак Жосьнянскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні, 80 жыхароў. Тут была школа граматы, у якой у 1896/97 навучальным годзе вучыліся 7 хлопчыкаў.

У 1921 годзе вёска гміны Жосна Дунілавіцкага (з 1925 году Пастаўскага) павету Віленскага ваяводзтва, 19 двароў, 104 жыхары. У 1931 годзе ― 24 двары, 104 жыхары.

З 12 кастрычніка 1940 году вёска ў Слабадскім сельсавеце Мядзельскага раёну Вялейскай, з 20 верасьня 1944 году Маладэчанскай, з 20 студзеня 1960 году Менскай абласьцей. У 1940 годзе ў вёсцы 32 двары, 155 жыхароў. У студзені-ліпені 1944 года ў вёсцы размяшчаўся штаб партызанскай брыгады імя К. К. Ракасоўскага. Жыхары вёскі, браты А. В. і Ф. В. Валасевіч рамантавалі зброю партызан, рабілі памятныя мэдалі для партызан, якія вызначыліся ў баях.

У 1949 годзе ў вёсцы арганізаваны калгас імя Молатава. З 9 красавіка 1954 года вёска — цэнтар калгасу «1 Мая».

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1921 год — 19 двароў, 104 жыхары[2]
  • 1938 год — 24 двары, 104 жыхары[3]
  • 1960 год — 125 жыхароў
  • 1997 год — 80 двароў, 198 жыхароў
  • 2009 год — 100 чалавек[4]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 38.
  3. ^ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 44
  4. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі