Трансьляйтанія
Трансьляйтанія (па-нямецку: Transleithanien) — назва земляў вугорскай кароны ў складзе двуадзінай Аўстра-Вугоршчыны. Утворана ў выніку пагадненьня 1867 году і праіснавала да распаду краіны ў 1918 годзе.
Назва
рэдагавацьЛацінская назва Трансьляйтанія пазначае землі, разьмешчаныя на ўсходнім баку (літаральна: «па той бок», калі глядзець з боку Аўстрыі) ракі Лейты (Літавы), у супрацьлегласьць Цысьляйтаніі, каралеўствам і землям, прадстаўленым у Райхсраце і разьмешчаным на захад ад ракі.
Склад
рэдагавацьУ склад Трансьляйтаніі ўваходзілі:
- Каралеўства Вугоршчына
- Свабодны партовы горад Фіўмэ (суч. Рыека)
- Каралеўства Харватыя і Славонія.