Вугорская Народная Рэспубліка
Вуго́рская Наро́дная Рэспу́бліка (па-вугорску: Magyar Népköztársaság), скарочана ВНР — афіцыйная назва сацыялістычнай Вугоршчыны ў 1949[3]—1989 роках[4][5]. На поўначы межавала з Чэхаславаччынай, на паўночным усходзе — з СССР, на ўсходзе — з Румыніяй, на поўдні — зь Югаславіяй, на захадзе — з Аўстрыяй.
Вугорская Народная Рэспубліка лац. Vuhorskaja Narodnaja Respublika па-вугорску: Magyar Népköztársaság | |||||
| |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: Világ proletárjai, egyesüljetek! | |||||
Дзяржаўны гімн: «Божа, дабраславі мадзяраў» | |||||
Афіцыйная мова | вугорская | ||||
Сталіца | Будапэшт | ||||
Найбуйнейшы горад | Будапэшт | ||||
Форма кіраваньня Генэральны сакратар ЦК ВСРП
|
аднапартыйная сацыялістычная рэспубліка[1][2]
| ||||
Гісторыя • Камуністычны пераварот • Народная рэспубліка • Рэзалюцыя Рады Бясьпекі ААН 109 • Вугорская рэвалюцыя • Эканамічны мэханізм • Трэцяя рэспубліка |
31 траўня 1947 20 жніўня 1949 14 сьнежня 1955 23 кастрычніка 1956 1 студзеня 1968 23 кастрычніка 1989 | ||||
Плошча • агульная |
93 030 км² | ||||
Насельніцтва • агульнае (1989) |
10 397 959 чал. | ||||
Валюта | форынт (HUF) | ||||
Часавы пас • улетку |
ЦЭЧ (UTC+1) ЦЭЛЧ (UTC+2) | ||||
Тэлефонны код | +36 | ||||
Цяпер зьяўляецца часткай | Вугоршчына |
Мінуўшчына
рэдагавацьПа Другой сусьветнай вайне, у якой Вугоршчына брала ўдзел на баку нацысцкага блёку, ейную тэрыторыю акупавалі савецкія войскі. 4 лістапада 1945 року адбыліся парлямэнцкія выбары, на якіх 57% атрымала Незалежная партыя дробных гаспадароў, аграрных работнікаў і грамадзянаў (НПДГАРГ). Аднак акупанты аддалі ў кааліцыйным урадзе толькі палову месцаў, а ключавыя пасады засталіся ў руках камуністаў і сацыял-дэмакратаў, якія на выбарах займелі 34% галасоў.
10 лютага 1947 року вугорскі і савецкі ўрады падпісалі мірнае пагадненьне. Пад ціскам савецкіх войскаў прэм’ер-міністар Вугоршчыны Фэрэнц Надзь быў вымушаны скласьці паўнамоцтвы, большасьць лідэраў апазыцыйных партыяў былі арыштаваныя, а ў жніўні адбыліся новыя выбары, якія тым ня меней не прынесьлі камуністам і сацыялістам большасьці ў парлямэнце.
15 траўня 1949 року прайшлі чарговыя вырабы, партыйныя кандыдатуры на якія выставіў толькі Нацыянальны фронт незалежнасьці(d), рэй у якім вялі камуністы. 18 жніўня таго ж году была ўхваленая Канстытуцыя, якая зьмяніла назву краіны на «Вугорская Народная Рэспубліка» ды скасавала пасаду прэзыдэнта. У 1950 року быў уведзены новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, судовая ўлада, забароненыя ўсе палітычныя партыі, акрамя Партыі працоўных, зьмененая дзяржаўная сымболіка. Генэральным сакратаром ВПП стаў Мацяш Ракашы, прыхільнік жорсткага сталінскага курсу, які распачаў калектывізацыю, рэпрэсіі супраць апазыцыі, царквы, іншадумцаў.
Імкліва падаў узровень жыцьця, спрычынены таксама абавязкам Вугоршчыны выплачваць СССР, ЧССР і СФРЮ кантрыбуцыі. Па сьмерці Сталіна да ўлады ў Вугоршчыне прыйшоў Імрэ Надзь, які спыніў палітычныя рэпрэсіі, павялічыў заробкі, згарнуў будаўніцтва буйных прамысловых аб’ектаў і перанакіраваў сродкі на разьвіцьцё лёгкай ды харчовай прамысловасьці. Ён здабыў папулярнасьць у вугорскіх грамадзянаў, аднак папярэдні Генэральны сакратар ВПП Мацяш Ракашы дабіўся зьняцьця Імрэ Надзя з пасады і выключэньня з партыі. Новае кіраўніцтва партыі вярнулася да сталінскага курсу, што выклікала незадавальненьне грамадзянаў. Пасьля выкрыцьця культу асобы Сталіна Масква дабілася адхіленьня Ракашы ад улады, аднак ягоным пераемнікам стаў блізкі сябар Эрнэ Герэ.
23 кастрычніка 1956 року ў Будапэшце пачалася масавая антыкамуністычная дэманстрацыя. Наступнага дня старшынём Савету міністраў быў прызначаны Імрэ Надзь, які абвясьціў пра роспуск Вугорскай народнай арміі і Ўправы дзяржаўнай бясьпекі, спыненьне дзейнасьці ВПП і пачатак перамоваў пра вывад савецкіх войскаў. 30 кастрычніка была адноўленая шматпартыйная сыстэма, 3 лістапада створаны новы шматпартыйны ўрад. 4 лістапада Мікіта Хрушчоў накіраваў у Будапэшт войскі, якія да 7 лістапада здушылі паўстаньне[6]. Імрэ Надзь быў арыштаваны і ў 1958 року пакараны сьмерцю.
Новым кіраўніком Вугорскай Народнай Рэспублікі стаў Янаш Кадар, які пачаў кіраваньне расправай над удзельнікамі паўстаньня. Больш за 21 тысяча чалавек былі зьняволеныя, 13 тысячаў інтэрнаваныя і 400 расстраляныя. Аднак у пачатку 1960-х Кадар пачаў новую палітыку пад дэвізам «хто ня супраць нас, той з намі». Ён правёў агульную амністыю, распачаў асьцярожную лібэралізацыю, а ў 1966 пачалася рэформа па пераходзе ад плянавай эканомікі да больш набліжанай да югаслаўскай мадэлі. У пэрыяд кіраваньня Янаша Кадара грамадзяне маглі вольна выяжджаць за мяжу, дазвалялася прыватная ўласнасьць, таму Вугоршчыну называлі «самым вясёлым баракам у сацыялістычным лягеры»[7]. Да канца 1980-х рокаў Вугоршчына займала перадавыя прамысловыя пазыцыі сярод сацыялістычных дзяржаваў, першае месца ў Эўропе па вырабе пшаніцы і мяса на душу насельніцтва, другое — паводле вытворчасьці яек. У адрозьненьне ад іншых сацыялістычных дзяржаваў, у Вугоршчыне практычна не было дэфіцыту тавараў.
У 1985 року адбыліся першыя альтэрнатыўныя выбары, на якіх у кожнай акрузе былі выстаўленыя ня меней за два кандыдаты — прадстаўнікі Вугорскай сацыялістычнай рабочай партыі або знаныя грамадзкія і культурныя дзеячы[8]. У 1989 року новае кіраўніцтва ВСРП абвясьціла новы курс на сацыял-дэмакратыю, які прадугледжваў скасаваньне аднапартыйнай сыстэмы, свабоду сходаў і прэсы. ВСРП была перайменаваная на Вугорскую сацыялістычную партыю, паўсталі лібэральныя і кансэрватыўныя партыі. Папраўкі ў Канстытуцыю зафіксавалі абвяшчэньне Вугорскай рэспублікі ды пераход да шматпартыйнай дэмакратыі. У 1989—1991 роках адбыўся вывад з тэрыторыі дзяржавы савецкіх войскаў.
Дзяржаўны лад
рэдагавацьАдзіная палітычная партыя — Вугорская партыя працоўных (Magyar Dolgozók Pártja; з 1956 року — Вугорская сацыялістычная рабочая партыя).
Найвышэйшы орган дзяржаўнай улады — Дзяржаўны сход (Országgyűlés), які абіраўся народным галасаваньнем. Ягоны Прэзыдыюм (Elnöki Tanácsa) дзейнічаў на пастаяннай аснове. Найвышэйшы выканаўчы орган — Савет Міністраў (minisztertanács).
Судовыя органы — Вярхоўны Суд (Legfelsőbb Bíróság), акруговыя (megyei bíróságok) і раённыя суды (járásbíróságok). Орган канстытуцыйнага нагляду — Канстытуцыйна-прававы савет (Alkotmányjogi Tanács).
Адміністрацыйны падзел
рэдагавацьТэрыторыя ВНР дзялілася на вобласьці (megye) і месты з правамі абласьцей (megyei jogú város). З 1971 року ўведзены падзел на сталіцу, абласныя месты (megyei város) і вобласьці. Вобласьці далей падзяляліся на акругі (járás) і месты з правамі акругаў (járási jogú város); акругі — на грамады (községi), месты (városi), месты з правамі абласьцей і месты з правамі раёнаў на мескія раёны (városi kerületi).
Эканоміка
рэдагавацьГрашовая адзінка — форынт (forint), падзяляўся на 100 філераў.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Научный коммунизм. — М.: Политиздат, 1988
- ^ Gati, Charles Failed Illusions: Moscow, Washington, Budapest and the 1956 Hungarian Revolt. — Stanford University Press, September 2006. — С. 47—49. — ISBN 0-8047-5606-6
- ^ 1949. évi XX. törvény. A Magyar Népköztársaság Alkotmánya. (вуг.) // Magyar Közlöny. — Budapest: Állami Lapkiadó Nemzeti Vállalat. — В. 174. — Т. 4. — С. 1361.
- ^ Канстытуцыя Вугорскай Народнай Рэспублікі 1949 року ў рэдакцыі 1972 року, артыкул 2
- ^ 1989. évi XXXI. törvény az Alkotmány módosításáról (вуг.) // Magyar Közlöny. — Budapest: Pallas Lap- és Könyvkiadó Vállalat. — В. 74. — Т. 44. — С. 1219.
- ^ Джоанна Гранвилл (Johanna Granville), Первый Домино The First Domino: International Decision Making During the Hungarian Crisis of 1956, Texas A & M University Press, 2004. ISBN 1-58544-298-4.
- ^ Salami reconstructed // Cahiers du monde russe. — В. 1—2. — Т. 47. — С. 153—172. — ISSN 1252-6576. — DOI:10.4000/monderusse.3793
- ^ О конституции Венгерской Народной Республики
Літаратура
рэдагаваць- Контлер Л. История Венгрии. Тысячелетие в центре Европы = A History of Hungary: Millenium in Central Europe. — М.: Весь мир, 2002. — 656 с. — ISBN 5-7777-0129-9
- Ижак Л. Политическая история Венгрии. — М.: Институт российской истории РАН, 2006. — 319 с. — ISBN 5-8055-0171-6
- Войны второй половины XX века. Сост. А. Н. Гордиенко, 1998.