Язэп Янушкевіч
Язэ́п Язэ́павіч Янушке́віч (н. 7 сакавіка 1959, в. Ракаў, Валожынскі раён) — беларускі літаратуразнавец, археограф, пісьменьнік. Ляўрэат прэміі імя Льва Сапегі (Варшава, 2007). Кандыдат філялягічных навук (1987). Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Язэп Янушкевіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 7 сакавіка 1959 (65 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, літаратуразнаўца, археограф, літаратар |
Мова | беларуская мова[1] і расейская мова[1] |
Узнагароды | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыў БДУ ў 1981 годзе. 3 1985 працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытуту літаратуры АН Беларусі, адначасова з 1996 году — загадчык аддзелу археаграфіі Беларускага НДІ дакумэнтазнаўства і архіўнай справы. З 1997 году намесьнік рэдактара выдавецтва «Беларускі кнігазбор». 3 1999 году намесьнік старшыні Археаграфічнай камісіі Камітэту па архівах і справаводзтве пры СМ Рэспублікі Беларусь. Тройчы звольнены з працы (у БелНДІДАС і ў акадэмічным Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ).
Дасьледуе гісторыю беларускай літаратуры і культуры ХІХ—ХХ ст., беларуска-польскія гісторыка-літаратурныя сувязі і культурныя ўзаемадзеяньні ХІХ — пач. ХХ ст., жыцьцё і творчасьць дзеячаў беларускай літаратуры і культуры. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай літаратуры XX ст.» (т. 1, 1999). Упершыню апублікаваў арыгінал «Пінскай шляхты» В. Дунін-Марцінкевіча (1984), «Лісты з-пад шыбеніцы» К. Каліноўскага і дакумэнты пра нараджэньне і жыцьцё Паўлюка Багрыма (1988), дзёньнікі Караткевіча (1989) і менскага архіяпіскапа Міхала Галубовіча (2003), мэмуары Паўліны Мядзёлкі (1993), «Тастамэнт» А. Кіркора (1998) і інш.
Складальнік з тэксталягічнай падрыхтоўкай, аўтар прадмоў і камэнтарыяў «Твораў» В. Дунін-Марцінкевіча (1984) і Ф. Багушэвіча (1991), «Выбраных твораў» В. Ластоўскага (1997), зборніка «Шляхам гадоў» (1994). Рэдактар, аўтар прадмовы і пасьляслоўя, адзін са складальнікаў і аўтараў камэнтараў кніг А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве» (1998; пераклад Пятра Біталя) і Я. Коласа «Новая зямля» (2002, абедзьве на беларускай, польскай і расейскай мовах; . Пераклаў на беларускую мову раман Сяргея Пясэцкага «Пяты этап»[2], а таксама: Станіслаў Манюшка. Ліставаньне (1826—1851) / Укладальнік Язэп Янушкевіч. // Stanisław Moniuszko. Korespondencja (1826—1851). Wybór i opracowanie Jazep Januszkiewicz. — Мінск: «Смэлтак», 2010. 302 с.
Асабістае жыцьцё
рэдагавацьБібліяграфія
рэдагаваць- Беларускі Дудар: Прабл. славян. традыцый і ўплываў у творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча. Мн., 1991;
- У прадчуванні знаходак: 3 адной вандроўкі ў архівы Варшавы, Вроцлава, Кракава. Мн., 1994;
- Язэп Янушкевіч. Неадменны сакратар Адраджэньня, альбо Эсэ пра Вацлава Ластоўскага. // Полымя : часопіс. — 1994. — № 5 (781). — С. 148—172.
- Неадменны сакратар Адраджэння: Вацлаў Ластоўскі. Мн., 1995;
- Нацыянальная праграма выдання гістарычных крыніц: Аднаўленне Бел. Археагр. Камісіі (БАК). Мн., 1999;
- За архіўным парогам: Бел. літ. XIX—XX стст. у святле архіўных пошукаў. Мн., 2002;
- Дыярыюш з ХІХ стагоддзя. Дзённікі Міхала Галубовіча як гістарычная крыніца. Мн., 2003.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Januškevìč, Jazèp Jazèpavìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ "Пяты этап", Часопіс «Полымя», 2010 № 4,5,6
Літаратура
рэдагаваць- Язэп Янушкевіч на сайце СБП