Язэп Нарановіч-Наронскі
Язэп Нарановіч-Наронскі (каля 1610 — красавік 1678 году) — літоўскі матэматык, геадэзіст, картограф і архітэктар. Ён нарадзіўся ў Вялікім княстве Літоўскім ў сям’і кальвіністаў.
Язэп Нарановіч-Наронскі | |
Род дзейнасьці | матэматык, геадэзіст, картограф і архітэктар |
---|---|
Дата нараджэньня | каля 1610 |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | красавік 1678 |
Месца сьмерці |
|
Месца вучобы | |
Занятак | матэматык, гісторык, архітэктар, картограф |
Нарановіч-Наронскі атрымаў адукацыю ў Кейданах, у Ракаўскай акадэміі й, верагодна, у Лейдэне, такім чынам атрымаўшы грунтоўныя веды ў галіне матэматыкі, геадэзіі й картаграфіі. У дадатак да польскай мовы ведаў лацінскую, францускую, флямандзкую й на дрэнным узроўні нямецкую.
З 1644 году знаходзіўся на службе ў Януша Радзівіла, у 1644—1653 гадох зрабіў пляны гарадоў ВКЛ належачых Радзівілам. Пасьля сьмерці Януша Радзівіла пераехаў у Прусію да Багуслава Радзівіла. У Прусіі стварыў «Генэральную мапу Ўсходняй Прусіі», падрыхтаваў праект злучэньня рэкаў Нёмана й Прэголі для простай сувязі Прусіі з ВКЛ. Памёр у Кёнігсбэрзе. Большасьць вядомых паводле крыніцаў працаў Нарановіча-Наронскага не захавалася.
Працы
рэдагаваць- «Мастацтва матэматычных навук» (1650), праца па оптыцы, геамэтрыі й фартыфікацыі.
- «Мастацтва артылерыі» (1665)
- «Праўдзівая гісторыя манархіі скіфаў і сарматаў» (1670), праца па гісторыі Рэчы Паспалітай.
Літаратура
рэдагаваць- Катлярчук А. «Уцёкі мазгоў», ці Лёсы пратэстантаў Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове XVII ст. // Спадчына. 2006. № 1.
- Tadeusz Oracki. "Słownik biograficzny Warmii, Prus Książęcych i Ziemi Malborskiej od połowy XV do końca XVIII wieku L-Ż", Olsztyn, Ośrodek Badań Naukowych im. Wojciecha Kętrzyńskiego, 1988, ISBN 83-89775-03-4