Юры Туронак

беларускі гісторык
(Перанакіравана з «Ю. Туронак»)

Ю́ры Туро́нак (па-польску: Jerzy Turonek; 26 красавіка 1929, Дукшты, Польшча — 2 студзеня 2019[3]) — польскі гісторык беларускай нацыянальнасьці, дзяяч беларускай меншасьці ў Польшчы.

Юры Туронак
Jerzy Turonek
Юры Туронак ва ўнівэрсытэце Collegium Civitas у Варшаве, чэрвень 2010
Дата нараджэньня 26 красавіка 1929(1929-04-26)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 2 студзеня 2019(2019-01-02)[1] (89 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак гісторык, журналіст
Навуковая сфэра гісторыя[2]
Сябра ў Беларускае грамадзка-культурнае таварыства
Бацька Браніслаў Туронак
Маці Марыя Рэшаць[d]
Узнагароды
Мэдаль да стагодзьдзя БНР срэбны Крыж Заслугі Кавалерскі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Туронак.

Біяграфія

рэдагаваць
 
Магіла Туронка на Праваслаўных могілках у Варшаве

Нарадзіўся 26 красавіка 1929 году ў Дукштах у Віленскім ваяводзтве ў Польшчы. Сын вядомага заходнебеларускага палітычнага дзеяча, лекара Браніслава Туронка. Скончыў Галоўную школу плянаваньня і статыстыкі ў Варшаве (1952). Працаваў ў Польскай Замежнагандлёвай палаце, дзе займаўся дасьледаваньнямі каньюнктуры міжнароднага хімічнага рынку, працаваў у Эўрапейскай эканамічнай камісіі ў Жэнэве.

З пачатку 1960-х займаўся гістарычнымі дасьледаваньнямі: вывучэньнем нацыянальнага руху пачатку ХХ стагодзьдзя, беларуска-польскіх дачыненьняў у ХХ стагодзьдзі, гісторыі Рыма-Каталіцкага Касьцёла. У 1986 годзе ў Варшаве абараніў доктарскую дысэртацыю «Беларусь пад нямецкай акупацыяй».

Памёр 2 студзеня 2019 году. Быў пасьмяротна ўзнагароджаны мэдалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.[4]

Дзейнасьць

рэдагаваць

Аўтар кніг «Беларускае школьніцтва на Беласточчыне» (1976), «Вацлаў Іваноўскі і адраджэньне Беларусі» (1992), «Беларусь пад нямецкай акупацыяй» (1993), «Беларуская кніга ў Другой Рэчы Паспалітай» (2000), «Беларуская кніга пад нямецкім кантролем» (2002), «Людзі СБМ» (2006). Увосень 2006 году ягоныя ранейшыя працы былі перадрукаваныя ў зборніку «Мадэрная гісторыя Беларусі». У сакавіку 2008 году выйшла перавыданьне вядомага твора Юрыя Туронка «Беларусь пад нямецкай акупацыяй», у кнігу ўвайшло таксама дасьледаваньне «Людзі СБМ», якое выйшла ў 2006 годзе. Тады частка накладу была канфіскавана супрацоўнікамі міліцыі і КДБ[5].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць