Варшаўская школа эканомікі
Варшаўская школа эканомікі (Вышэйшая камэрцыйная школа) (па-польску: Szkoła Główna Handlowa w Warszawie, па-ангельску: SGH Warsaw School of Economics (WSE)) — найбуйнейшая эканамічная навучальная ўстанова ў Польшчы. Школа заснавана ў 1906 годзе пад назвай «Прыватныя гандлёвыя курсы Аўгуста Цялінскага». У сацыялістычнай Польшчы школа называлася «Галоўная школа плянаваньня і статыстыкі» (па-польску: Szkoła Główna Planowania i Statystyki).
Варшаўская школа эканомікі (SGH) | |
па-польску: Szkoła Główna Handlowa w Warszawie | |
Галоўны будынак школы | |
Лягатып | |
Заснаваны | 13 кастрычніка 1906 |
---|---|
Тып | Дзяржаўны |
Рэктар | праф. др. Марэк Роцкі |
Колькасьць пэрсаналу | 1 208 (2017)[1] |
Колькасьць студэнтаў | 9 942 (2017)[2] |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 52°13′32″ пн. ш. 21°0′31″ у. д. / 52.22556° пн. ш. 21.00861° у. д.Каардынаты: 52°13′32″ пн. ш. 21°0′31″ у. д. / 52.22556° пн. ш. 21.00861° у. д. |
Горад | Варшава |
Краіна | Польшча |
Знаходзіцца ў складзе | Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][3] і Кааліцыя па паляпшэньні ацэнкі дасьледаваньняў[d][4] |
Вэб-сайт | sgh.waw.pl |
Варшаўская школа эканомікі (SGH) |
У наш час у школе навучаецца звыш 13 000 студэнтаў; працуе каля 800 выкладчыкаў. Усё 10 навучальных карпусоў школы разьмешчаны ў цэнтры Варшавы.
Асноўныя падразьдзяленьні школы: факультэт сусьветнай эканомікі і 4 калегіі (эканамічнага аналізу; сацыя-эканомікі; дзелавога адміністраваньня; мэнэджмэнту і фінансаў).
Вядомыя выпускнікі
рэдагаваць- Конрад Паўлік, пасол Польшчы ў Беларусі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Pracownicy, Szkoła Główna Handlowa w Warszawie
- ^ Szkoły wyższe i ich finanse w 2011 r., Główny Urząd Statystyczny, issn = 1506-2163
- ^ https://eua.eu/about/member-directory.html
- ^ https://web.archive.org/web/20231109092552/https://coara.eu/coalition/membership/
Вонкавыя Спасылкі
рэдагавацьВаршаўская школа эканомікі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў