Юцейка (Ютка, Ютыка, Юдзейка, Юдзека), Ятэйка (Ятэка) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Jüttke
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Juto + суфікс з элемэнтам -к- (-k-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Ютка, Ютыка, Юдзейка, Юдзека, Ятэйка, Ятэка
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Юцейка»

Паходжаньне

рэдагаваць

Юдыке або Ютке (Jüdicke, Jüttke) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -ют- (-юд-, -ят-) (імёны ліцьвінаў Ютэль, Даўят, Карыят; германскія імёны Jutilo, Dowyatt, Cariatto) паходзіць ад гоцкага iuþa, старагерманскага joþ 'дзіцё, народзінец, нашчадак'[2].

У 1594 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Augustinus Judzick, Liccensis Borussus[3].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Jotheke (26 траўня 1390 году)[4]; Билеви Куяне на имя: Скобеико, Юдеико (7 лістапада 1442 году)[5]; люди господарьскии Мойшокгольци… Мартинъ Ютейковичь (1510—1517 гады)[6]; пустовъщины в Моишокгольском повете… Ятеиковъщину (30 верасьня 1514 году)[7]; Янушко Ютеиковичъ[8], Можеико Юдеиковичъ[9], Матеи Юдеиковичъ[10] (1528 год); бояр нашых, шляхты Ковеньского повета и Вилкейского… Наръко Ятейкович зъ жоною своею Доротою и детми своими: Юремъ а Венцком, а Ганусом (1 лістапада 1529 году)[11]; Ютко Петрович… Анъдреи Юткевич (1 ліпеня 1542 году)[12]; Mikołay Juteykowicz… Mikołay Jutykowicz (4 сьнежня 1554 году)[13]; Andrzey Jutkowicz… Juteyko Stankowicz (4 сьнежня 1554 году)[14]; Марко Юткович (27 студзеня 1570 году)[15].

Носьбіты

рэдагаваць
  • Ятэка — літоўскі баярын з Эйраголы, які ў 1390 годзе засьведчыў умову з Тэўтонскім ордэнам
  • Янушка Юцейкавіч — майшагольскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
  • Мажэйка Юдзейкавіч — бяржанскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Мацей Юдзейкавіч — крожаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Юдзейка Пятровіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[16]
  • Грыц Юдзейкавіч (Юдзекавіч) — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[17]
  • Стэць і Павал Яцейкавічы — жыхары Жамойцкага староства, якія ўпамінаюцца ў 1537—1538 гадох[18]
  • Ютка Пятровіч і Андрэй Юткевіч — сяляне з ваколіцаў Гегужына, які ўпамінаецца ў 1542 годзе
  • Мікалай Юцейкавіч (Ютыкавіч) — лынгмянскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1554 годзе
  • Андрэй Юткавіч і Юцейка Станкавіч — сяляне з ваколіцаў Лынгмянаў, які ўпамінаецца ў 1554 годзе
  • Марка Юткавіч — селянін з ваколіцаў Кроняў, які ўпамінаецца ў 1570 годзе

Ятэйкі і Ятэйкі з Бортка — літоўскія шляхецкія роды[19].

У XVI ст. існавалі сяло Юдзейкі, маёнтак Юдзейкішкі, «грунт» Юдзікішкі і гаспадарскае сяло Юцекі ў Жамойцкім старостве[20].

  1. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 356.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  3. ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 123.
  4. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 23.
  5. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 67.
  6. ^ Литовская метрика. Т. 1. — Петербург, 1903. С. 183.
  7. ^ Акты, отно­ся­щи­е­ся к исто­рии Запад­ной Рос­сии. Вып. 2. 18‑я и 32 кни­ги запи­сей Литовской мет­ри­ки: Мет­ри­ка коро­ле­вы Боны. — Москва, 2018. С. 183.
  8. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 72.
  9. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 169.
  10. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 170.
  11. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 224 (4) (1522—1530). — Vilnius, 1997. P. 335—336.
  12. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 13, 16.
  13. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 84—86.
  14. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 119.
  15. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 175.
  16. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 424.
  17. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 440.
  18. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 445.
  19. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Я, Згуртаваньне беларускай шляхты
  20. ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 343, 346.