Юры Шавялёў (па-ўкраінску: Юрій Шевельов, па-ангельску: George Shevelov), пры нараджэньні — Шнайдар (17 сьнежня 1908, Харкаў, Расейская імпэрыя — 12 красавіка 2002, Нью-Ёрк, ЗША) — украінска-амэрыканскі мовазнаўца, славіст нямецкага паходжаньня, гісторык украінскай літаратуры, літаратурны крытык. Прафэсар Гарвардзкага, Калюмбійскага ўнівэрсытэтаў. Доктар філязофіі (1949). Прэзыдэнт Вольнай акадэміі навук Украіны (1959—1961, 1981—1986). Аўтар навукова абгрунтаванай пэрыядызацыі храналёгіі гісторыі ўкраінскай мовы, якую ў цяперашні час падтрымлівае большасьць украінскіх мовазнаўцаў[3]. Пісаў пад рознымі псэўданімамі: Юрій Шерех, Гр. Шевчук, Григорій Шевчук, Шерех (Šerech, Sherekh, Sher), Гр. Ш., Ю. Ш.[4]

Юры Шавялёў
па-ўкраінску: Юрій Шевельов
па-ўкраінску: Шевельов Юрій Володимирович
Дата нараджэньня 17 сьнежня 1908(1908-12-17)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 12 красавіка 2002(2002-04-12) (93 гады)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак мовазнаўца, літаратурны крытык, славіст, гісторык літаратуры, тэатральны крытык
Навуковая сфэра мовазнаўства[2][2], славістыка[d][2][2], гісторыя літаратуры[d][2][2], літаратурная крытыка[2][2] і theatre criticism[d][2][2]
Месца працы
Вядомы як славіст, дасьледнік паходжаньня ўкраінскай і беларускай моваў
Навуковая ступень доктар філязофіі (1949)
Навуковы кіраўнік Леанід Булахоўскі
Узнагароды

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзіўся 17 сьнежня 1908 года ў Харкаве (Расейская імпэрыя, цяпер Украіна). Бацькі паходзілі з шляхетных маскоўскіх сем’яў этнічных немцаў. Маці — Варвара Мэдар, напалову немка, напалову харкаўская ўкраінка, выхоўвалася ў Пецярбургу. Бацька Шавялёва, Уладзімір Шнайдар, манархіст і генэрал-маёр Расейскай імпэратарскай арміі, у сувязі з пачаткам Першай сусьветнай вайны вырашыў зьмяніць сваё імя з Шнайдар на Шавялёў. У 1916 годзе ён зььвярнуўся за дазволам непасрэдна да цара Мікалая ІІ[5].

У 1931 г. скончыў Харкаўскі ўнівэрсытэт (тады Пэдагагічны інстытут прафэсійнай адукацыі). Там ён вучыўся ў асьпірантуры пад кіраўніцтвам Леаніда Булахоўскага і ў 1939 годзе пасьпяхова абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «З назіраньняў над мовай сучаснай паэзіі. Аратарскі жанр у палітычнай лірыцы П. Р. Тычыны»[6]. Працаваў выкладнікам, потым дацэнтам Інстытуту журналістыкі (1933—1939) і Харкаўскага ўнівэрсытэту (1939—1943).

У 1943 годзе выехаў у Львоў, дзе пазнаёміўся з Васілём Сімовічам. У Львове супрацоўнічаў з часопісам «Наші дні», напісаў кнігу «Внесок Галичини у формування української літературної мови», працаваў над падрыхтоўкай нямецка-ўкраінскага праўнага слоўніка, які не быў завершаны[7].

Увосень 1944 г. пераехаў у Нямеччыну. Дацэнт катэдры славянскай філялёгіі Ўкраінскага вольнага ўнівэрсытэту (УВУ) (1946—1949). У 1949 г. атрымаў доктарскую ступень у УВУ. Падрыхтаваў кнігу «Нарыс сучаснай украінскай літаратурнай мовы»[8].

Па запрашэньні нямецкага славіста Макса Фасмэра стаў выкладнікам расейскай і ўкраінскай моваў у Лундзкім унівэрсытэце (Швэцыя, 1950—1952). З 1952 па 1954 год працаваў у Гарвардзкім унівэрсытэце (ЗША)[9]. Маці Шавялёва, якая езьдзіла зь ім усё жыцьцё, памерла ў 1953 годзе. Быў адным з заснавальнікаў Згуртаваньня ўкраінскіх пісьменьнікаў «Слово» ў 1954 годзе[10].

У 1977 г. выйшаў на пэнсію. У 1979 г. у Гайдэльбэргу выйшла фундамэнтальная праца Шавялёва «Гістарычная фаналёгія ўкраінскай мовы». Быў рэдактарам часопісу «Сучасність» у 1978—1981 гг. Пасьля атрыманьня Украінай незалежнасьці ён некалькі разоў наведваў розныя месты Ўкраіны[11].

Памёр 12 красавіка 2002 г. у Прэсьвітэрыянскай лякарні ў Нью-Ёрку[12].

Навуковая дзейнасьць рэдагаваць

Галоўным аб’ектам навуковых інтарэсаў дасьледніка на працягу дзесяцігодзьдзяў была праблема славянаў і ўкраінскага этнагенэзу. Гэтым тэмам прысьвечаныя тры фундамэнтальныя англамоўныя працы Ю. Шавялёва: «Проблеми формування білоруської мови» (1953), «Історична фонологія праслов’янської мови» (1964) і «Історична фонологія української мови» (1979)[13].

На падставе велізарнай колькасьці пісьмовых помнікаў і дыялектных фактаў Ю. Шавялёў зрабіў выснову аб паходжаньні ўкраінскай мовы непасрэдна з агульнаславянскай. Час ейнага распаду адносіў да 6-7 стст. Тэорыя ўкраінскага этнагенэзу Шавялёва абвяргае папулярную канцэпцыю мовазнаўцаў А. Шахматава, Ф. Філіна, Г. Хабургаеў і інш. аб існаваньні агульнай усходнеславянскай мовы (старажытнарускай, «агульнарускай» і пад.) як папярэдніцы трох сучасных усходніх славянскіх моваў — украінскай, расейскай і беларускай[14].

Мовазнаўца не абмінуў увагай і сучасны стан украінскай мовы. У манаграфіі «Українська мова в першій половині двадцятого століття (1900—1941): стан і статус» разглядаюцца праблемы разьвіцьця ўкраінскай мовы ў 1-й пал. 20 ст., шляхі фармаваньня літаратурнага стандарту, унармаваньня правапісу і тэрміналёгіі, гісторыя лексыкаграфічнай тэорыі і практыкі на фоне пастаяннага супрацьпастаўленьня, якое зьведвала ўкраінская мова ад урадаў пануючых нацыяў у розных частках Украіны. Гэта найбольш поўнае сацыялінгвістычнае дасьледаванне моўнай палітыкі, якую праводзілі розныя рэжымы на акупаваных украінскіх зямлях у азначаны пэрыяд[15].

Важнай часткай спадчыны дасьледніка зьяўляюцца таксама ягоныя шматлікія артыкулы і нарысы ў галіне літаратуразнаўства, літаратурнай крытыкі, мастацтвазнаўства, тэатразнаўства і гісторыі культуры[16].

Юры Шавялёў і беларуская мова рэдагаваць

Ю. Шавялёў — вялікі сябра Беларусі, аўтар шматлікіх працаў і выступаў, прысьвечаных беларускай мове і літаратуры[17]. У кнізе «Проблеми формування білоруської мови» (Праблемы фармаваньня беларускай мовы, 1953) аўтар давёў, што беларуская мова ўзьнікла ў выніку ўзаемадзеяньня старажытных дыялектных зонаў — полацка-разанскай і кіева-палескай, а не ў выніку распаду г.зв. «общерусского языка», як сьцьвярджаў Аляксей Шахматаў[18].

Дасьледаваньне Ю. Шавялёва «Проблеми формування білоруської мови» ў беларускім перакладзе зьявілася ў 2010 годзе ў часопісе ARCHE[19].

Навуковыя творы рэдагаваць

Юры Шавялёў напісаў 872 працы (кнігі, навуковыя працы, рэцэнзіі і інш.)[20].

Найбольш значныя кнігі рэдагаваць

• «Синтакса простого речення» (1941, видано без прізвища автора в Києві у 1951); (пераклад на ангельскую) George Y Shevelov. «The Syntax of Modern Literary Ukrainian. The Simple Sentence», Hague: Mouton Publishers (1963).

• Юрій Шерех (Шевельов). «Нарис сучасної української літературної мови». Мюнхен: Молоде життя, 1951.

• Юрій Шерех (Шевельов). Галичина у формуванні нової української літературної мови. Мюнхен. 1949; (пераклад на нямецкую) George Y. Shevelov. «Die ukrainische Schriftsprache», 1798—1965. Ihre Entwicklung unter dem Einfluss der Dialekte. Aus dem Ukrainischen übersetzt von Karl Siehs. 1966,(перадрук Юрій) Шевельов."Внесок Галичини у формування української літературної мови". Львів— Нью-Йорк, 1996.

• George Y Shevelov. «A Prehistory of Slavic. The Historical Phonology of Common Slavic» 1964, 1965.

• George Y Shevelov. «A Historical Phonology of the Ukrainian Language», (1979);(переклад на ўкраінскую) Юрій Шевельов. «Історична фонологія української мови». Переклад з ангельскай: Сергій Вакуленко та Андрій Даниленко. Харків: Акта, 2002.

• George Y Shevelov. The Ukrainian Language in the First Half of he Twentieth Century 1900—1941. Cambridge: Harvard University Press, 1989. (Переклад на ўкраінскую) Юрій Шевельов. Українська мова в першій половині двадцятого століття (1900—1941): Стан і статус. Переклад з англійської: Оксана Соловей. Мюнхен: Сучасність, 1987.

Іншыя кнігі рэдагаваць

• Юрій Шерех (Шевельов). Леґенда про український неокласицизм, (1944).

• «До генези називного речення» (1947)(передрук) * Юрій Шевельов До питання про генезу й природу називних речень. Харків: Харківське історико-філологічне товариство, (2012).

• Принципи і етапи большевицької політики щодо словянських мов в СССР (крім російської) (1947).

• «Problems in the Formation of Belorussian», 1953.

• «Teasers and Appeasers» 1971.

• «Ein neues Theater» (1948).

• «He для дітей» (1964).

• «Друга черга» (1978).

• Чому общерусский язык, а не вібчоруська мова? (1994).

• Стилі сучасної української літератури на еміграції, (1998).

• «Поза книжками і з книжок». К.: Час, 1998.

• «Пороги і Запоріжжя: Література. Мистецтво. Ідеології», т. 1-3. X., 1998.

• Юрій Шевельов. «Я, мені, мене… (і довкруги)». Спогади. У двох томах. Видавництво часопису «Березіль», Видавництво М. П. Коць. Харків — Нью-Йорк, 2001.

• «Портрети українських мовознавців». К.: Вид. Дім «Києво-Могилянська Академія», 2002. (Перавыданьні працы: «Покоління двадцятих років в укр. мовознавстві». ЗНТШ (Париж, Чикаго), 1962, т. 173. с.309-332; Юрій Шерех. «Кость Михальчук». — УВАН, Вінніпеґ, 1952; Юрій Шерех. «Всеволод Ганцов, Олена Курило». — УВАН, Вінніпеґ, 1954.)

• Вибрані праці. У Двох книгах. Книга 1 Мовознавство., Книга 2 Літературознавство. упоряд. Лариса Масенко. Київ: Видавництво «Києво-Могилянська академія», 2008. 583 с, 1151 с.

• Юрій Шевельов. З історії незакінченої війни. — Київ: Вид. «Києво-Могилянська академія», 2009. — 471 с.

• Оксана Забужко, Юрій Шевельов. Вибране листування на тлі доби. 1992—2002 (2011).

• Юрій Шевельов. «Нарис сучасної української літературної мови та інші лінгвістичні студії». К.: Темпора, 2012.

• Шевельов Ю. Дорогою відрадянщення: Публіцистичні та наукові тексти 1941—1943 рр. (харківський період). — Х.: Харківське історико-філологічне товариство, 2014. — 190 с.

Артыкулы рэдагаваць

• Шевельов Ю. Москва, Маросєйка // Нові дні. — 1954. — Ч. 50. — С. 8-10.

• Шевельов Ю. Мої пригоди в Радянському Союзі / Ю.Шевельов // Сучасність. — 1969. — № 2. — С.54-66.

• Шерех Ю. Лесь Курбас і Харків: Спогади / Ю.Шерех // Сучасність. — 1993. — № 12. — С.44-52.

• Шерех Ю. Донцов ховає Донцова // Думки проти течії. / Юрій Шерех. — Б. м.: Видавництво «Україна», 1949, C. 5-42.

• Шевельов Ю. Up or out? З проблематики формування укр. числівника як частини мови. В кн.: Мовознавство: Тези та повідомлення. Третій Міжнар. конгрес україністів. (Харків, 26-29 серпня 1996). X., 1996. {Перавыданьне: Вибрані праці, Т.1 Мовознавство, К.: Вид. Дім «Києво-Могилянська Академія», 2008, с. 453—460.

• Забужко О., Шевельов Ю. Вибране листування на тлі доби: 1992—2002: з додатками, творами, коментарями, причинками до біографій та іншими документами. —К.: Висока Полиця, ВД Факт, 2011.

• Шевельов Ю. Українська літературна мова (1955) Переклад Сергія Вакуленка за виданням Shevelov G. Y. L’ukrainien littéraire // Shevelov G. Y. Teasers and Appeasers. Essays and Studies on Themes of Slavic Philology. — München, 1971. — p. 245—260.

• Шевельов Ю. «Українізація: радянська політика 1925—1932 років» // Сучасність — 1993 — № 5. — С. 36-57.

• Шерех Ю. «Скарби, якими володіємо» // Сучасність — 1993. — № 6. — С. 147.

• Шевельов Ю. «Олександер Потебня і українське питання: Спроба реконструкції цілісного образу науковця» — вступ до книги Олександера Потебні Мова. Націоналізм. Денаціоналізація: Статті і фрагменти. — New York: Ukrainian Academy of Arts and Sciences in the U.S., Inc., 1992. С.7-46.

• Шевельов Ю. «У довгій черзі: Проблеми реабілітацій»// Сучасність. — 1990. — Ч.12(356). — С. 69-79.

• Шевельов Ю. «Микола Ґе і Тарас Шевченко: Мистець у відмінному контексті»// Сучасність. — 1990. — Ч.7-8(351—352). — С. 99-127.

• Шевельов Ю. «Українська мова в себе вдома сьогодні й завтра»// Сучасність. — 1986. — Ч.10(306). — С. 28-46.

• Шевельов Ю. «Кулішеві листи і Куліш у листах»// Сучасність. — 1983. — Ч.12(272). — С. 7-38.

• Шевельов Ю. «На берегах хроніки поточних подій» // Сучасність. — 1989. — Ч.11. — С. 70-89.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118914685 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. ^ а б в г д е ё ж з і Ševel‘ov, Jurìj // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  3. ^ Христенок В. Ф. Критерії періодизації історії української літературної мови // // Науковий часопис Національного педагогічного університету імені М. П. Драгоманова. Серія 8. Філологічні науки (мовознавство і літературознавство): Збірник наукових праць / Відп. ред. Л. І. Мацько. — К.: НПУ імені М. П. Драгоманова, 2009. Вип. 2 — С. 176.
  4. ^ Лариса Масенко. «Те, що Грушевський зробив для української історії, я зробив для української мови» // Юрій Шевельов. Вибрані твори. Книга І. — Київ, 2008. — с. 5-25.
  5. ^ Л. Т. Масенко. Шевельов Юрій Володимирович // Енциклопедія історії України: у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін.; Інститут історії України НАН України. — К.: Наукова думка, 2013. — Т. 10: Т — Я. — С. 611. — 784 с.
  6. ^ Шевельов Ю. В. Із спостережень над мовою сучасної поезії: Ораторський жанр у політичній ліриці П. Г. Тичини. Наукові записки Українського комуністичного інституту журналістики. — 1940. Кн. 1. — 1940. — С. 127—142.
  7. ^ Соловйова, А. Літературно-мистецький Львів 1941—1944 р.р. (за матеріалами української періодики з фондів Наукової бібліотеки Львівського національного університету імені Івана Франка)[недоступне посилання з серпня 2019] // Вісник Львівського університету. Серія книгознавство, бібліотекознавство та інформаційні технології. — Випуск 7. — Львів, 2012. — С. 269—275.
  8. ^ Юрій Володимирович Шевельов (Шерех): Матеріали до бібліографії / Упоряд.: А.Даниленко, Л.Чабан. — Нью-Йорк: Українська вільна академія наук у США, НАН України та Інституту літератури ім. Т. Г. Шевченка 1998.
  9. ^ Горас Ґрей Лант. З приводу спогадів Шевельова // Критика, № 11-12 (157—158). — С. 43-46.
  10. ^ Мацько Віталій. Інтелектуал високої проби // Дивослово. — 1998. — № 12. — С.45-46.
  11. ^ Володимир Чистилін. Про Юрія Шевельова. Спеціально для Добкіна, Історична Правда, 4 вересня 2013, https://www.istpravda.com.ua/columns/2013/09/4/135757/
  12. ^ Катерина Лабунська, Юрій Шевельов: «Я хотів сказати до побачення всім, кого знав і любив…», Українська Правда, 21 травня 2002, https://www.pravda.com.ua/articles/2002/05/21/2988866/
  13. ^ Масенко Л. Юрій Шевельов — видатний український мовознавець. «Дивослово», 2003, № 1.
  14. ^ Даниленко А. Юрій Шевельов як історик східнослов’янських мов. «ЗНТШ», 2000, т. 239.
  15. ^ Л. Т. Масенко. Шевельов Юрій Володимирович // Енциклопедія історії України: у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К.: Наукова думка, 2013. — Т. 10: Т — Я. — С. 611.
  16. ^ Корогодський Р. Юрій Шевельов: портрет. В кн.: Корогодський Р. І дороги. І правди. І життя. К., 2002.
  17. ^ Юры Шэрах (Шавялёў), Праблемы фармаваньня беларускай мовы, ARCHE Пачатак, 6-2010, с. 7.
  18. ^ Любомир Белей. Як руйнували Карфаген «общерусского единства», фундамент «русского міра»//Тиждень.ua. Історія, 2015-03-22.
  19. ^ Юры Шэрах (Шавялёў), Праблемы фармаваньня беларускай мовы, ARCHE Пачатак, 6-2010.
  20. ^ Лариса Масенко. Те, що Грушевський зробив для української історії, я зробив для української мови // Юрій Шевельов. Вибрані праці. — Київ, 2008. — с. 5.