Юры Ігнаткаў
Ю́ры Ігна́ткаў (па-русінску: Юрий Игнатков, па-вугорску: Ihnátkó György[1]; 14 траўня 1840; Міхалаўцэ, Зэмплін, Аўстрыйская імпэрыя — 14 верасьня 1885, Лучанэц, рэґіён Банска Быстрыца, Аўстра-Вугоршчына) — пэдаґоґ ды навінар русафілскае й русінафілскае арыентацыі, мова- ды літаратуразнаўца.
Юры Ігнаткаў | |
Юрий Игнатков | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 14 траўня 1840 Міхалаўцэ, Зэмплін, Аўстрыйская імпэрыя |
Памёр | 14 верасьня 1885 Лучанэц, Аўстра-Вугоршчына |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пэдаґоґ, навінар, літаратуразнаўца, лінґвіст |
Мова | лацінская, вугорская, русінская, расейская, славацкая, цыґанская |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьПрафэсійную асьвету атрымаў на філязафічным факультэце ў Будапэшце, па скончаньні якое працаваў як прафэсар ґімназіі ў Будапэшце,[2] дзе выкладаў лацінскую, грэцкую ды расейскую мову. У 1866–1867 року прафэсар у ґімназіі ва Ўнґвары, у 1867–1868 року зноў у Будапэшце[2], у 1868–1876 роках у Левачы, у 1876–1885 роках у Лучанцы.[3] Падтрымліваў ды прапаґандаваў ідэі панславізму. З тае прычыны быў стала перамешчаны на новыя мейсцы працы[4]. Актыўна выступаў у прэсе: Слово (Львоў), Вѣстникъ для русиновъ Австрійской державы (Вена), Pesťbudinské vedomosti (Будапэшт)[2].
Быў актывістам у Грамадзе Сьвятога Васіля Вялікага ды Маціцы Славенскай, сузаснавальнікам літаратурнага часопісу Свѣт (1867).[3]
Навуковая праца
рэдагавацьНапісаў артыкулы пра славянскія мовы, польскую ды расейскую літаратуру,[3] якія публікаваў пераважна ў прафэсійным часопісу Országos tanáregyleti közlöny (1867–1868, 1874–1875). Артыкулы пра расейскую й польскую літаратуру публікаваў у будапэшсцкіх часопісах Fővárosi Lapok (1869) ды Pesti Napló (1870)[2]. Пісаў пра ўплывы крыжовых паходаў на культурны розьвітак Эўропы, пра ўзаемныя сувязі індаэўрапейскіх моваў. У 1875 року апублікаваў штудыю грэцкае паэзіі, а 1877 року першую ў Вугоршчыне ґраматыку цыґанскае мовы Cigány nyelvtan.[3][2]
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Paul Robert Magocsi. Chrbtom k horam. Dejiny Karpatskej Rusi a karpatských Rusínov. UNIVERSUM. Prešov, 2016. ISBN 978-80-89046-97-3.
- Любиця Бабота: Ігнатков ЮрІй, Ігнатов. //Ковач Ф. и др. Краєзнавчий словник русинів-українців. Пряшівщина. СРУСР. Пряшів, 1999. ISBN 80-85137-15-1.
- Іван Поп: Ігнатков Юрій. //Магочій П.Р., Поп І. (уклад.) Енциклопедія історії та культури карпатських русинів. Вид-во В.Падяка. Ужгород, 2010. С. 251.
- Иван Поп: Игнатков Юрий. //Поп, И. Энциклопедия Подкарпатской Руси. Ужгород: Изд-во В.Падяка, 2001. Сс. 185–186.