Юзаф Главацкі

беларускі жывапісец, графік і тэатральны мастак

Ю́заф Гіля́ры Глава́цкі (1789, Менск, цяпер Беларусь — 1858, Варшава, цяпер Польшча) — беларускі жывапісец, графік і тэатральны мастак.

Юзаф Главацкі
Аўтапартрэт 1850 году
Імя пры нараджэньні Юзаф Гіляры Главацкі
Дата нараджэньня 14 студзеня 1789
Месца нараджэньня Менск, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая
Дата сьмерці 21 сьнежня 1858
Месца сьмерці Варшава, Царства Польскае, Расейская імпэрыя
Адукацыя Віленскі ўнівэрсытэт
Месца вучобы
  • Віленскі ўнівэрсытэт[d]
Занятак жывапіс
Месца працы
  • Віленскі ўнівэрсытэт[d]
Жанры партрэт
Працы літаграфія «Касьцёл сьвятой Ганны ў Вільні», малюнак на цынку «Размова пасла Сьмірноўскага з гетманам Хмяльніцкім пад Замосьцем у 1647 годзе» (1840)
Пад уплывам Антоні Главацкі, Ян Рустэм

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і тэатральнага дэкаратара Антонія Главацкага (1750—1811), які ў 1789—1793 гадах працаваў у менскай трупе А.Ш. Жукоўскага (Вялікае Княства Літоўскае). Першапачаткова навучаўся маляваньню ў бацькі, які ў 1802—1805 гадах працаваў у менскай тэатральнай антрэпрызе М. Кажынскага. У 1806—1808 гадах афармляў спэктаклі ў тэатрах Менску. У 1808—1825 гадах афармляў спэктаклі ў тэатрах Вільні (Расейская імпэрыя), куды ягоны бацька перабраўся ў 1805 годзе. У 1810-х гадах навучаўся ў мастацкай школе Віленскага ўнівэрсытэту ў Яна Рустэма. У 1821—1825 гадах выкладаў у Віленскім унівэрсытэце пэрспэктыву і загадваў літаграфскай майстэрняй. У 1826—1858 гадах афармляў спэктаклі ў тэатрах Варшавы (Царства Польскае)[1].

Творчасьць рэдагаваць

Стварыў літаграфіі: «Касьцёл сьвятой Ганны ў Вільні», партрэт архітэктара Лаўрына Гуцэвіча і аўтапартрэт. Аўтар жывапісных карцінаў: партрэт жонкі і кампазыцыі «Эвангеліст Марка», а таксама некалькі пэйзажаў і малюнка[2] на цынку «Размова пасла Сьмірноўскага з гетманам Хмяльніцкім пад Замосьцем у 1647 годзе» (1840)[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Главацкія (Юзаф Гіляры) // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — С. 281. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0
  2. ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 15 студзеня 2014. — № 6 (27616). — С. 8. — ISSN 1990-763x.