Восіп Цадкін

францускі скульптар

Восіп Цадкін (па-француску: Ossip Zadkine, уласна Ёсэль Аронавіч Цадкін; 4 ліпеня 1888, Віцебск — 25 лістапада 1967, Нэі-сюр-Сэн, Францыя) — францускі скульптар, паходзіў зь сям’і габрэя і шатляндкі.

Восіп Цадкін
Дата нараджэньня 4 ліпеня 1888(1888-07-04)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 25 лістапада 1967(1967-11-25)[1][2][3][…] (79 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак скульптар, маляр, мастак-гравэр, прафэсар унівэрсытэту, ілюстратар, настаўнік
Навуковая сфэра скульптура
Месца працы
Гады дзейнасьці 1965 і 1962
Сябра ў Каралеўская флямандзкая акадэмія навук і мастацтваў Бэльгіі[d]
Жанры абстракцыянізм
Плынь кубізм
Подпіс Выява аўтографу
Восіп Цадкін (1914)

Жыцьцяпіс

рэдагаваць
 
«Арфэй», 1956

Бацька, Яфім Цадкін, хрысьціўся, быў прафэсарам клясычных моў у Смаленскай сэмінарыі, маці — Сафі Лестэр — паходзіла зь сям’і шатляндзкіх караблебудаўнікоў. Вучыўся ў Віцебскай школе. У 1905 быў адпраўлены да сваякоў на поўнач Ангельшчыны, браў урокі скульптуры ў мясцовай мастацкай школе. У 1905—1909 жыў у Лёндане, пастаянна наведваў Брытанскі музэй, вучыўся ў Політэхнічнай школе. З 1910 пасяліўся ў Парыжы, на Манпарнасе, працаваў у «Вуллі» («Ла руш»). У 1911 яго працы былі выстаўлены ў восеньскім Салёне ды Салёне незалежных. Зблізіўся з Апалінэрам, Бранкузі, Пікаса, Эмілем Антуанам Бурдэлем, Матысам, Дэлянэ, Мадыльяні (які пакінуў графічны партрэт Цадкіна, 1913—1914). У 1914—1915 выстаўляўся ў Бэрліне, Амстэрдаме, Лёндане. Удзельнічаў у Першай сусьветнай вайне, быў атручаны газамі, дэмабілізаваны ў 1917, перажыў зацяжны душэўны крызіс.

У 1921 выйшла першая манаграфія пра Цадкіна ўплывовага мастацкага крытыка Марыса Рэйналя. Яго выстаўкі прайшлі ў Токіё, Грэноблі, рэтрасьпэктыва яго работ была прадстаўлена ў 1926 у Парыжы.

У 1939—1945 жыў у ЗША.

6 чэрвеня 2019 каля галоўнага офіса Белгазпрамбанка ўсталявалі скульптуру «Носьбіт дароў» (іншыя назвы: «Пасланец», «Навігатар»)[7].

 
«Возера», 1925. Паштовая марка Беларусі

У доме на парыскай вуліцы д’Асас (VI акруга), дзе Цадкін пасяліўся ў 1928, пасьля яго сьмерці адкрыты музэй. Імем скульптара названая вуліца ў XIII акрузе Парыжа.

Літаратура пра мастака

рэдагаваць
  • БЭ. — Мн.: 2003 Т. 17. — С. 81.
  • Raynal M. Ossip Zadkine. — Rome: Éditions «Valori Plastici», 1921.
  • Ossip Zadkine. — Santpoort: C.A. Mees, 1929.
  • Cassou J. Ossip Zadkine . — Amriswil: Bodensee-Verlag, 1962.
  • Spiteris T. Ossip Zadkine . — Milano: Fratelli Fabbri, 1966.
  • Ossip Zadkine: plastiken, gouachen, zeichnungen, tapisserien. — Köln: Lempertz Contempora, Kunsthaus Lempertz, 1966.
  • Sculpture by Ossip Zadkine, 1890—1967. — New York: Hirschl and Adler Galleries Inc., 1971.
  • Lecombre S. Ossip Zadkine: l'œuvre sculpté . — Paris: Paris-Musées, 1994.
  • André Lhote, Ossip Zadkine: l’esprit d’une époque . — Nice: G. Gardette, 1998.
  1. ^ а б Ossip Zadkine (нід.)
  2. ^ а б Osip Alekseevich Zadkine // Benezit Dictionary of Artists (анг.)OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. ^ а б Ossip Zadkine // Encyclopædia Britannica (анг.)
  4. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118636057 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  5. ^ ZADKINE Ossip (1890-1967) (фр.)
  6. ^ Union List of Artist Names (анг.)
  7. ^ У Мінску з’явілася новая скульптура ураджэнца Беларусі Восіпа Цадкіна // Наша Ніва. 29 мая 2019

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць