Юган Эльмандэр
Юган Эрык Кальвін Эльмандэр (па-швэдзку: Johan Erik Calvin Elmander; нарадзіўся 27 траўня 1981 году, Алінгсос, Швэцыя) — швэдзкі футбаліст, нападнік і гулец нацыянальнай зборнай Швэцыі. Да таго выступаў за турэцкі «Галатасарай» і ангельскі «Болтан Ўандэрэрз», у стан якога перайшоў за рэкордыя 8,2 мільёну фунтаў з францускага клюбу «Тулюза». Ягоны гол у браму «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз» 13 лістапада 2010 году быў прызнаны найлепшым голам у гісторыі Прэм’ер-Лігі ў апытанцы газэты «The Guardian»[4].
Юган Эльмандэр | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 27 траўня 1981[1][2][3] (43 гады) | |
Рост | 188 см | |
Вага | 84 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1997—1999 1999—2001 2001—2004 2002—2003 2003—2004 2004—2006 2006—2008 2008—2011 2011—2014 2013—2014 2014—2016 2016—2018 |
Гольмалюнд Эргрутэ Фэеноорд → Юргордэн (арэнда) → НАК Брэда (арэнда) Брэнбю Тулюза Болтан Ўандэрэрз Галатасарай → Норыдж Сіці (арэнда) Брэнбю Эргрутэ |
23 (5) 39 (4) 37 (3) 19 (12) 31 (7) 31 (13) 64 (22) 92 (18) 52 (16) 29 (1) 48 (6) 24 (4) |
Зборныя | ||
2002—2015 | Швэцыя | 85 (20) |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьЭльмандэр пачынаў сваю кар’еру ў клюбах «Гольмалюнд» і «Эргрутэ», і ўжо ў 18-гадовым узросьце быў запрошаны ў нідэрляндзкі клюб «Фэеноорд». У клюбе з Ратэрдаму ён ня быў гульцом цьвёрдай асновы, а самым вялікім дасягненьнем Югана стаў выхад на замену ў пераможным фінале Кубка УЭФА 2002 году супраць дортмундзкай «Барусіі».
Перад пачаткам сэзону 2004—2005 гадоў Юган быў набыты дацкім клюбам «Брэнбю». Нягледзячы на тое, што гулец ня шмат забіваў за новы клюб, як чакалася, ён стаў плэймэйкерам каманды. Клюб дамогся залатога дублю, атрымаўшы перамогу ў Супэрлізе і стаўшы ўладальнікам Кубка Даніі, а Эльмандэр быў прызнаны найлепшым гульцом году «Брэнбю». За два сэзону, праведзеныя ў Даніі, гулец забіў 22 галы ў 58 матчах. Гульцом зацікавіліся клюбы зь іншых чэмпіянатаў, 7 ліпеня 2006 году француская «Тулюза» выкупіла кантракт гульца, як мяркуецца выдаткаваўшы 4,5 млн эўра.
Міжнародная
рэдагавацьЮган Эльмандэр згуляў першы матч за нацыянальную зборную Швэцыі ў лютым 2002 году супраць каманды Грэцыі.
Дасягненьні
рэдагаваць«Фэеноорд»:
- Уладальнік Кубка УЭФА: 2002
«Юргордэн»:
- Чэмпіён Швэцыі: 2002, 2003
- Уладальнік Кубка Швэцыі: 2002
«Брэнбю»:
- Чэмпіён Даніі: 2005
- Уладальнік Кубка Даніі: 2005
«Галатасарай»:
- Чэмпіён Турэччыны: 2012, 2013
- Уладальнік Супэркубка Турэччыны: 2012, 2013
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьЮган Эльмандэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на афіцыйным сайце «Болтану Ўандэрэрз»
- Статыстыка на Soccerbase
- Статыстыка на National Football Teams