Чэмпіянат Даніі па футболе

Чэмпіянат Даніі па футболе — футбольныя спаборніцтвы Даніі, якія падзяляюцца на герархію лігаў і складаюцца з чатырох дывізіёнаў. На вяршыні сыстэмы знаходзіцца Супэрліга. Першыя тры лігі называюцца Дацкім спаборніцтвам (па-дацку: Danmarksturneringen). Усяго ў каралеўстве на 2012 год зарэгістравана 356 754 гульцы і 1635 клюбаў.

Узровень Ліга/дывізіён
1 Супэрліга
(Superligaen)
12 клюбаў
2 Першы дывізіён
(1. division)
16 клюбаў
3 Другі дывізіён Захад
(2. division)
16 клюбаў
Другі дывізіён Усход
(2. division)
16 клюбаў
4 Дацкія сэрыі 1 пул
(Danmarksserien)
14 клюбаў
Дацкія сэрыі 2 пул
(Danmarksserien)
14 клюбаў
Дацкія сэрыі 3 пул
(Danmarksserien)
14 клюбаў