Юргордэн Стакгольм

швэдзкі футбольны клюб з Стакгольму

«Юргордэн» (па-швэдзку: Djurgårdens) — швэдзкі футбольны клюб з гораду Стакгольму. Заснаваны ў 1891 годзе і першапачаткова базаваўся на востраве Юргордэн. Сёньня свае хатнія матчы ладзіць на стадыёне Тэле2 Арэна. 12-разовы чэмпіён Швэцыі, пяціразовы ўладальнік Кубка Швэцыі. Пасьпяховыя эры клюбу можна падзяліць на тры пэрыяды. Першы пэрыяд цягнуўся ў 1910-я гады, калі футбалісты «Юргордэн» чатыры разы станавіліся чэмпіёнамі краіны. Другая эпоха доўжылася ў 1950-я і 1960-я гады, калі клюб таксама чатыры разы здабываў тытул чэмпіёна. Апошняй пасьпяховай эрай была першая палова 2000-х гадоў, калі стакгольмцы тройчы здабывалі як тытул чэмпіёнаў, гэтак і кубак Швэцыі. З 2017 году «Юргордэн» таксама мае ўдалы час, як у нацыянальных спаборніцтвах, гэтак і міжнародных турнірах. Гэтак клюб у 2019 годзе станавіўся чэмпіёнам Швэцыі, а сэзон 2022 году скончыў на другім радку.

Юргордэн
Поўная назва Djurgårdens Idrottsförening
Заснаваны 12 сакавіка 1891
Горад Стакгольм, Швэцыя
Стадыён Тэле2 Арэна
Умяшчальнасьць: 30 001
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Альсвэнскан
 · 2024 4 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
dif.se (швэд.)

Гісторыя

рэдагаваць

«Юргордэн» бярэ свой пачатак у першую чаргу дзякуючы Юну Янсану, які 12 сакавіка 1891 году ў кавярні на востраве Юргордэн у цэнтральным Стакгольме пастанавіў стварыць клюб. Большасьць сябраў-заснавальнікаў паходзілі з працоўнае клясы докаў[2]. Такая ідэнтычнасьць на працоўных заставалася ажно да 1940-х і 1950-х гадоў. Першапачаткова клюб быў засяроджаны на зімовых відах спорту і лёгкай атлетыкі. Першае сапраўднае футбольнае поле ў Стакгольме было пабудаванае ў 1896 годзе. «Юргордэн» займеў уласную футбольную каманду ў 1899 годзе, дзякуючы намаганьням былога гульца ГАІСу Тэадора Андэрсана[3]. Свой першы матч клюб згуляў у ліпені 1899 году, атрымаўшы паразу ад АІКу зь лікам 1:2[3].

Актуальны на 15 лютага 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2   Аб Пётар Югансан 1995
3   Аб Маркус Даніельсан 1989
4   Аб Якаб Лярсан 1994
5   Аб Міра Тэнха 1995
6   ПА Расмус Шулер 1991
7   ПА Магнус Эрыксан (капітан) 1990
8   ПА Альбін Экдаль 1989
11   Нап Дэніз Хюмэт 1996
13   ПА Даніель Стэнсан 1997
14   ПА Гампус Фіндэль 2000
15   Нап Оскар Фаленіюс 2001
16   Нап Тубіяс Гуліксэн 2003
17   ПА Пэтэр Тэркільдсэн 1998
18   Аб Адам Столь 1994
19   Аб Віктар Бэрг 1999
20   Нап Токмак Нгуен 1993
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21   Аб Мікаэль Маркес 2001
22   ПА Патрык Осьлюнд 2002
23   Нап Ніна Жугель 2000
26   Нап Аўгуст Прыске 2004
27   Аб Кеіта Касугі 2006
29   Нап Сантэры Хаарала 1999
30   Бр Малькальм Нільсан 1993
33   ПА Матыяс Сілтанэн 2007
35   Бр Якаб Рынэ 1993
40   Бр Макс Кроон 2005
  Аб Тэо Бэргваль 2004
  ПА Гідэон Гранстрэм 2005
  ПА Ісак Алемаегу 2006
  Аб Франк Ад’ямба 2002
  Нап Каліфа Яўла 2006
  1. ^ а б https://www.transfermarkt.com/djurgardens-if/mitarbeiterhistorie/verein/1044
  2. ^ Andersson, Torbjörn (2002) «Kung fotboll: den svenska fotbollens kulturhistoria från 1800-talets slut till 1950».
  3. ^ а б Cederquist, Jonas (2010). «Stockholms fotbollshistoria 1880–2010». Stockholmia förlag. — ISBN 978-91-7031-222-9.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць